Далучайцеся да традыцыі «Гукання вясны» разам з Веткаўскім музеем.

Дзе: збор на пляцоўцы каля філіяла Веткаўскага музея
Калі: 3 красавіка (субота) 2021, 12:00
Тэлефон: 50-96-98

Любы жадаючы можа далучыцца да нас!

Амаль што кожны год Веткаўскі музей разам с наведвальнікамі падтрымлівае традыцыйны лад. У гэты раз мы будзем «Гукаць вясну».

«Гуканне вясны» — архаічны абрад, звязаны з абуджэннем прыроды і заклікам вясны: своеасаблівы пераход ад зімы да лета. Гэта абрадавае дзеянне павінна адзначацца весела, шумна: са спевамі, гульнямі, карагодамі, танцамі, таму што ад гэтага залежыў дабрабыт чалавека.

Вобраз птушкі быў адным з асноўных у гэтым абрадзе, таму што чакалі іх вяртання. У гэты дзень птушак заклікалі спевамі, імі упрыгожвалі вокны дамоў, дрэўцы і агароджу вакол паселішчаў, выпякалі птушак з цеста, якіх затым абавязкова з'ядалі.

Без вогнішча і спальвання пудзіла таксама не абыходзілася. Традыцыйна, хлопцы не ўдзельнічалі ў гэтым абрадзе, але на іх плечы ўзлягала важная справа — распальвання вогнішча. На вогнішчы спальвалі пудзіла, якое рабілі са старога адзення і рэчаў, для таго каб усё старое, ліхое засталося ў мінулым годзе, а новы год быў цёплым, багатым і светлым.

Спевы і карагоды таксама неад'емная частка абрада. Карагодныя спевы і заклічкі мы развучвалі на Online майстар-класах, якія вы можаце ўбачыць на YouTube канале музея.

Як і было заведзена здаўна, правядзенне абраду заканчвалася сумесным абедам і танцамі пад гармонік.

У праграме:

  • паход на другі бок р. Сож;
  • архаічныя веснавыя спевы;
  • ваджэнне карагодаў ды вясёлыя гульні;
  • частаванне абрадавымі «птушкамі».

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
bezh-CNenfrderues
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика