Філіял Веткаўскага музея запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да сустрэчы-разважання, прысвечанай Вялікадню!

Дзе: філіял Веткаўскага музея
Калі: 6 мая (чацвер) 2021, 18:00
Кошт удзелу: 3,00 руб.
Тэлефон: 50-96-98

Светлы тыдзень у праваслаўнай традыцыі не перапыняюць «благавестам» - званяць званы. Прычым кожны можа забрацца на званіцу і званіць колькі стане сілаў і духу. Мы таксама вырашылі зладзіць музейны «благавест», дзе кожны з нашых наведвальнікаў здолеў бы падзяліцца сваім уражаннем Вялікадня - галоўнага са святаў праваслаўнага календара.

Часам, царкоўны каляндар дорыць падарункі асаблівага характара: спалучае святы пасхальнага перыяду і гадавога цыклу. І сустракаюцца ў блізкім злучэнні іконы Хрыста і св. Юр'я-Георгія, перамяжаюцца песнапенні і літургічныя чытаньні, абрады і звычаі. Таму, як адна баба казала: «Сонца й на Вялікадня й на Юр'я іграя!»

Для нашага народа, які зведаў горыч стратаў апошняй вайны, постаць святога ваяра асабліва пранікнёная: сколькі з іх не вярнулася дамоў і засталося навечна ў сваім салдацкім чыне. Дарэчы, у 1945 годзе Вялікдзень прыпаў менавіта на 6 траўня - свята Георгія-Пераможца і непасрэдна папярэднічаў капітуляцыі Германіі. Вось і кажы пасля, што супадзенні выпадковыя! Перамога над смерцю - ёсць сутнасць хрысціянства і інтуіцыя народнай традыцыі.

   

Уваскрасенне Хрыстова и вобраз Георгія,
як перамога над смерцю ў царкоўнай традыцыі і народнай культуры

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
bezh-CNenfrderues
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика