Летнік неглюбскага ткацтва «Кросенцы» будзе праходзіць з 17 па 21 жніўня 2021 у аг. Неглюбка.

Вас чакае незабыўны тыдзень паглыблення ў тэхналогію і сімволіку традыцыйнага ткацтва. Лепшыя неглюбскія майстры і іх пераемнікі з Веткаўскага музея будуць дзяліцца таямніцамі неглюбскага ткацтва напрацягу ПЯЦІ ДЗЁН!

*** Запіс на Летнік АБАВЯЗКОВЫ (анкета і праграма Летніка неглюбскага ткацтва «Кросенцы» знаходзіцца ніжэй)

** Кошт удзелу: 15 BYN ЗА КОЖНЫ ДЗЕНЬ Летніка

* Па ўсіх пытаннях звяртацца да КУРАТАРА (+375(29) 335-06-00)

У кошт уваходзіць: матэрыялы для майстар-класаў і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, праезд Ветка-Неглюбка ў першы дзень і Неглюбка-Ветка ў апошні дзень, пражыванне і харчаванне.

У праграме Летніка:

  • майстар-класы па «снаванні», «навіванні» і «накіданні» традыцыйных кроснаў;
  • майстар-класы па ткацтве (асвоім ТРЫ тэхнікі ткацтва);
  • майстар-класы па вырабе жаночых аксэсуараў — «неглюбская гарлячка»;
  • лекцыі ад выбітных знаўцаў неглюбскага арнаменту (Галіна Нячаева) і неглюбскага строя (Пятро Цалка);
  • сустрэчы з самымі старымі і самымі маладымі носьбітамі неглюбскай традыцыі ткацтва;
  • традыцыйныя неглюбскія спевы, танцы, этна-вечарына;
  • фотасесія ў неглюбскіх строях і шмат іншых цікавостак!

*У праграме магчымы змены

Падрабязнасці глядзіце ў праграме Летніка.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
bezh-CNenfrderues
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика