Паважаныя сябры! Веткаўскі музей зноў запрашае Вас наведаць новую выставу пад назвай «Вы и нас, трудившихся, не забывайте».

Адкрыццё адбудзецца 6 жніўня (пятніца) 2021 у 17:00. Прыходзьце да нас у філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, які знаходзіцца па адрасе: г. Гомель, Плошча Леніна, 4А (цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла).

Якія таямніцы захоўваюць кнігі, вагай больш за 10 кілаграм і аб'ёмам у 1000 лістоў? Аб чым яны могуць нам «распавесці», прайшоўшы шлях даўжынёй у 400 гадоў? У руках якіх людзей яны пабывалі, перад тым як трапіць у Веткаўскі музей? І, вядома ж, хто з'яўляецца іх аўтарам?

Адказы на ўсе гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце даведацца наведаўшы адкрыццё выставы! Уваход вольны.

«НІЧОГА НЕ ЗАБЫТА НАВАТ СКРОЗЬ СТАГОДДЗІ…»

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
bezh-CNenfrderues
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика