Запрашаем усіх на прэзентацыю новай кнігі Вольгі Лабачэўскай пад назвай «Беларускія посцілкі і дываны: Антрапалогія і мастацтва традыцыйнай рэчы» (2021).

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 9 кастрычніка (субота) 2021, 15:00
Кошт удзелу: бясплатна
Тэлефон: 50-96-98

Вольга Лабачэўская — доктар мастацтвазнаўства, дацэнт, прафесар кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва за 2020 год у намінацыі «Мастацтвазнаўства і крытыка».

У кнізе прадстаўлены асноўныя віды і мастацка-тэхналагічныя асаблівасці тканых посцілак і дываноў, што былі створаны ў беларускай вёсцы ў канцы ХІХ–ХХ ст. Даследуецца антрапалогія гэтых рэчаў, якія знітаваны з чалавекам традыцыйнай культуры, спадарожнічалі яму ў побыце і абрадах, па-мастацку выявілі яго ідэалы і ўяўленні аб прыгажосці. Творы народнага тэкстыльнага мастацтва разгледжаны як выдатная з’ява беларускай нацыянальнай культуры. Выданне дапоўнена слоўнікам народнай тэрміналогіі ў гэтай галіне.

Кніга будзе карысна ў музейнай справе, дызайнерам і мастакам, у працы дамоў рамёстваў і шырокаму колу аматараў беларускага народнага мастацтва.

Чакаем усіх, хто цікавіцца беларускай традыцыйнай культурай!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
bezh-CNenfrderues
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика