Запрашаем на сустрэчу з вядомым беларускім музыкам, фалькларыстам і выкладчыкам, заснавальнікам і лідэрам гурта этна-трыа «Троіца» – Іванам Кірчуком. Падчас сустрэчы мы станем на адзін шлях з аўтарам, паспрабуем адчуць якая яна, «дарожка» Івана Кірчука і куды яна нас завядзе.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 12 снежня (нядзеля) 2021, 14:00
Кошт удзелу: 6,00 руб. (колькасць месцаў абмежавана)
Тэлефон: 50-96-98

«Дарожка мая…» – фрагмент аўтарскай унікальнай праграмы Івана Кірчука, якая створана па матэрыялах беларускага фальклору. Гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашаннай за 30 год творчай дзейнасці. Праз прызму вопыту аўтар звярнецца і данясе першародны, чысты, сапраўдны фальклор, яго багацце і мудрасць. Прагучаць беларускія народныя песні, запісанныя падчас фальклорна-этнаграфічных экпедыцый 1983-2020 гг., выбраных з фоналабараторыі Рэспубліканскага радыё, з архіваў НАН РБ.

Вы ўбычыце струнныя, ударныя і духавыя інструменты народных майстроў: беларускія смык і ліру, гуслі і металічныя пласціны Сціва Хаббэка з Англіі, чаны з Тыбету і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны з розных краін Свету. Пачуеце музычны строй такіх побытавых рэчаў, як чыгункоў, падкоў, нават простыя камяні і капыткі коз будуць размаўляць з вамі на даступнай мове гукаў.

Разам з Іванам Кірчуком Вы пройдзеце каляндарны шлях жыцця чалавека: ад калыханкі да хаўтурных галашэнняў, станеце ўдзельнікамі тэатралізаванай рэканструкцыі даўніх абрадаў і свят з маскамі, лялькамі, пабачыце незвычайныя рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі. І – найгалоўнейшае – вы зможаце аддзячыць сваім Продкам.

Пасля выступу адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Івана Кірчука «Города восхождений». Гэта трэцяя цікавая вандроўка па чароўным міры аўтара. Кніга «Города восхождений» – сапраўдны падарунак аматарам жанра фэнтезі. Падзеі адбываюцца ў сусвеце, створаным фантазіяй цікавага музыкі, філосафа, які глыбока спасціг сутнасць народнай мудрасці і імкнецца данесці да чытача самыя прывабыя моманты старадаўніх легенд, міфаў, чароўных казак.

На сустрэчы можна набыць кнігу «Города восхождений» з аўтографам Івана Кірчука.

Сустрэча будзе цікава не толькі дарослым, але і навучэцам, дзецям, якія толькі пачынаюць вывучаць родную мову і культуру.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
bezh-CNenfrderues
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика