• Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

    Даведацца больш

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

    Даведацца больш

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

    Даведацца больш

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб'яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

    Даведацца больш

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

    Даведацца больш

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

    Даведацца больш

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

    Даведацца больш

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

    Даведацца больш

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

    Даведацца больш

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

    Даведацца больш

Болей паўтысячы помнікаў (ад амаль пустых дошак з фрагментамі жывапісу да шэдэўраў выдатнай захаванасці) у музейным зборы стараабрадніцкіх ікон. Абсалютная большасць помнікаў з’явілася ў калекцыі музея падчас экспедыцыйнай дзейнасці, куплі і дарэння ад прыватных асоб. Усе яны характарызуюць мясцовыя традыцыі іканапісу і стараабрадніцкую культуру іконы.

Старажытнае мастацтва іканапісу ўвасобілася на гэтых землях у паўнакроўны стыль веткаўскай іканапіснай школы. Захаванне і ўзнаўленне старажытнейшай сімвалічнай мовы (напрыклад, роля золата як сімвала Боскага святла) злучалася тут з непадробным інтарэсам да сучаснага мастацкага працэсу на землях Беларусі і Украіны. Так, візантыйскі канон пранікнуты увагай да рэальнасці і псіхалагізму тыпаў, уласцівым беларускай іконе, у «Успении» XVIII ст. з вёскі Папсуеўка.

Фігуры веткаўскага іканапісу маюць «павышаную» аб’ёмнасць пры захаванні графічнай трактоўкі сілуэтаў і складак адзення. Увага да арнаментацыі тканіны прыводзіць да выпрацоўкі «веткаўскага» ўзору ў выглядзе залатых руж і дробных кветак. Багата распрацоўваецца «золатапрабельнае» пісьмо, якое пакрывала адзенне мудрагелістымі рытмамі блікаў і палос, выкананых твароным золатам. Ідэальнае і цялеснае шукаюць адзінства ў «Чуде Георгия…» з вёскі Барацьба і знаходзяць яго ў цэласнасці фальклорнага светаадчування.

Своеасаблівае тут і «палатнае пісьмо» — адлюстраванне прадметаў архітэктуры. Традыцыі «празрыстых домікаў» XVII ст. напаўняюцца рысамі «новых» архітэктурных стыляў, адмыслова злучаюцца «будаўнічая» дакладнасць дэталі і перапляценне прыкмет розных часоў. Прастора веткаўскай іконы чароўная і сімвалічная, але звязана з абрадамі і міфалагічнымі ўяўленнямі самога народнага жыцця. Такая ікона «Лоно Авраамово» са cлабады Косіцкай з яго залатымі яблыкамі і душамі праведнікаў у выглядзе немаўлят.

Нязменна захоўваецца касмалагізм. Аб гэтым нам распавядае сусветны бой «Архангела Михаила» са слабады Косіцкая і нябесна-духоўная «мадэль свету» ў «Софии Премудрости Божьей» з вёскі Папсуеўка.

Злучэнне наўгародскіх, паволжскіх, паўднёвых вытокаў у каларыце набывае ўсё больш фальклорны характар. Пры гэтым да XX ст. даходзіць у дынастыях майстроў тэхніка яечнай тэмперы. Старажытнага, дагэтуль не разгаданага паходжання, некаторыя іншыя веткаўскія іканаграфіі. «Никола Отвратный» з вёскі Нова-Іванаўка (надпіс абвяшчае: «…иже в Москве»). Скошаны пагляд святога вядомы ў кіеўскіх і наўгародскіх помніках яшчэ ў XII-XIII стст. Надзвычайная «Богоматерь Огневидная» з вогненным лікам. Уласны звод мае і ікона «Богоматерь Умягчение злых сердец».

З найлепшых набыткаў музея — ікона «Собор архангела Михаила» XVIII ст. з Пакроўскага храма горада Ветка.

Наогул, сітуацыя фальклорнага існавання традыцыі і практыкі індывідуальнага заказу ікон прывяла да захавання ў жывым хатнім асяродку многіх дзясяткаў іканаграфій. Феномен шматчасткавых ікон выявіў багацце і «індывідуальныя» характарыстыкі ўласных веткаўскіх духоўных традыцый.

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика