Афіша выставы "Пчолачкі гудуць, хатку будуюць… " у філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі

Традыцыі бортніцтва на Беларусі (гісторыя і сучаснасць здабычы мёду дзікіх пчол)

Выстава будзе дзейнічаць з 8 ліпеня 2018 г. да 31 студзеня 2019 г. у філіяле Веткаўскага музея.

Першая на Беларусі выстава такога тыпу. Вас чакае ўсё толькі самае цікавае і незвычайнае — усё тое, што характэрызуе самы таямнічы лясны промысел. Той самы высакародны жывы промысел, які існуе ў нашым краі, той самы, што апякуе пчалу і шануе старыя традыцыі. Гэта ўсё пра бортніцтва мы кажам.

На выставе прадстаўлены старыя борці-калоды, бортны інструмент, традыцыйны беларускі і стараабрадніцкі іканапіс, арыгінал рукапіснага зборніка «Як пчёл водіті і за пчёламі ходіті» (XVIII ст.), традыцыйны тэкстыль, фотаздымкі, копіі карт традыцыйных промыслаў і шмат іншых цікавых артэфактаў.

Выстава паспрабуе раскрыць усе таямніцы звязаныя непасрэдна як з матэрыяльнай, так і духоўнай спадчынай традыцыйнага бортніцтва.

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика