Выцінанка Юліі Віктараўны Каўрус

Выстава дзейнічае з 05.12.20 у філіяле Веткаўскага музея

Пры дапамозе звычайных нажніц і паперы Юлія Каўрус робіць вельмі тонкія выразанакі з не меньші цікавымі сюжэтамі. Перад вачамі гледачоў з’яўляюцца сюжэты з беларусскай міфалогіі, гісторыі; маляўнічыя краявіды нашай краіны з яе архітэктурай, пейзажамі, жывёльным светам; побыт і абрады сялянскіх жыхароў; прыгожыя легенды і паданні.

Нарадзілася Юлія ў 1980 г. ў горадзе Маладзечна. Скончыла дэкаратыўна-прыкладное аддзяленне Маладзечанскай музычнай вучэльні імя М.К. Агінскага. Дыпломную работу выконвала ў тэхніцы «выцінанка».

Захапленне выцінанкай пачалося трохі раней, чым яна даведалася, як гэта тэхніка называецца. Яе бабуля паказвала як выразаць сняжынкі з сурвэтак. Юлію вельмі захапіла гэта заняцце, была парэзана не адна ўпакоўка сурвэтак. У мастацкай школе ёй пашчасціла навучацца ў выдатнейшага настаўніка — Чэрвонцавай Вікторыі Мікітаўны, якая адкрыла ўсе сакрэты гэтага віду творчасці.

Творчы шлях пачаўся з запрашэння прыняць удзел у конкурсе «Чароўныя нажніцы» ў 2005 г. З тых пор яна імкнулася ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, якія звязаны з выцінанкай і развіваць гэта самабытнае рамяство. Сёння Юлія Каўрус — член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці», а з 2019 г. народны майстар Беларусі па выцінанцы.

На выставе вы зможаце ўбачыць тэкстыль з фондаў Веткаўскага музея і каля 30 работ у тэхніцы «выцінанка», пазнаёміцца з тэхнікай выразання і, таксама, паслухаць цікавыя гісторыі аб сюжэтах работ.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
bezh-CNenfrderues
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика