Лапікавае шыццё. Традыцыя і сучаснасць

Выстава дзейнічае з 01.10.21 у філіяле Веткаўскага музея

За тэхнікай лапікавага шыцця цягнецца тысячагадовая гісторыя, якая пачала сваё развіццё яшчэ ў дагістарычныя часы. Калі першапачаткова лапік выкарыстоўваўся як латка, то лапікавае шыццё з часам пераўтварылася ў свайго роду працэс стварэння тканіны, якая стала часткай інтэр'еру і стылю.

Цяпер усё моднае павінна быць максімальна натуральным - прадукты, адзенне, аксэсуары, прадметы інтэр'еру, і максімальна арганічным, якое ўпісваецца ў агульнае экаасяроддзе. «Эка» і «этна» сталі практычна словамі сінонімамі.

Этна-клуб «Параскева» створаны на базе «жывой майстэрні» філіяла Веткаўскага музея, займаецца вывучэннем/навучаннем традыцыйных тэхнік стварэння і дэкарыравання прадметаў побыту і адзення. Майстрыхі клуба з задавальненнем абменьваюцца рукодельным вопытам і дзеляцца «прамудрасцямі» майстэрства. Наш этна-клуб перасягнуў сёлета сваю 20-гадовую гісторыю існавання. За гэты час праведзена вялікая колькасць розных майстар-класаў, увасобіліся ў жыццё агульныя задумы, адукацыйныя і выставачныя праекты. На сённяшняй выставе восем майстрых гатовыя падзяліцца з наведвальнікамі сваімі ідэямі і творчасцю.

Выстава «Творчасць нас звязала» майстрых этна-клуба «Параскева» гэта нагляднае адлюстраванне таго, як жывая традыцыя развіваецца і знаходзіць месца ў сучасным свеце. Мастачкі клуба «Параскева», чый талент расквітае ва ўтульных рэчах, адкрываюць нам свой погляд на колер, святло і сусвет. «Творчасць нас звязала» - у адзін голас кажуць майстрыхі.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
bezh-CNenfrderues
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика