Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Мінулыя выставы музея

Фотавыстава «Экспедыцыя ў Беларусь» 2019

Экспедыцыйныя фотаздымкі вёсак Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (2015 г.)

Выстава будзе дзейнічаць з 13 чэрвеня 2019 па 22 верасня 2019 у філіяле Веткаўскага музея.

Гэта нібыта іншы свет. У якім часам кепска ловяць мабільнікі, у якім няма фэйсбука ці інстаграма. Замест гэтага, для камунікацыі ёсць лава ля хаты, а для самавыяўлення — песні і арнаментаваныя тканыя посцілкі. Гэта не музей, а жывыя людзі і ўсё яшчэ жывыя традыцыі. І гэты свет нашмат бліжэй, чым табе падаецца.

Выстава складзена паводле матэрыялаў экспедыцыі РМГА «Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства» ў Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці летам 2015 г.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - 2012 - 2019.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.