Ткацкая майстэрня пры філіяле
Пастаянная экспазіцыя ў зале філіяла Веткаўскага музея і дзеючы клуб «Параскева».
З'яўляюцца цэнтрам вывучэння сапраўднай аўтэнтычнай культуры, якой на наш час бракуе як сталаму, так і маладому пакаленню беларусаў.
У ткацкай майстэрні філіяла Веткаўскага музея адбываецца навучанне мясцовым традыцыям ткацтва. Асноўнае, на што абапіраецца работа клуба «Параскева», гэта спасціжэнне не толькі тэхналагічнага боку вырабаў (як рабіць?), а галоўным чынам разуменне сэнсавага зместу ўзора тканіны (што і навошта рабіць?).
Усіх зацікаўленых запрашаем на заняткі па ткацтве ў філіял Веткаўскага музея: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансабля).
Тэл.: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87.