Код ткацтва ў яго семіятычным, знакавым ракурсе

Выстава дзейнічае з 19.02.21 у філіяле Веткаўскага музея

Мова загадкі, сінтаксіс абрадавай дзеі, траекторыя карагоднага руху і словы самой карагоднай песні – з аднаго боку. Тэрміналогія ткацтва, у тым ліку, назвы дэталяў кросен – з другога. Таямнічыя для большасці сучаснікаў алгарытмы тэхналогіі майстэрства і назвы прыёмаў «у тэраталагічным стылі». Арнаментальны фонд знакаў-істот і псіхалогія майстрыхі… Усе яны утрымліваюць, нібы жывое зерне, архаічныя метафары. Таму, дарэчы – параўнанне сучасных этнаграфічных і археалагічных дадзеных. Гэта спроба «дакументацыі» адзінства, ідэнтыфікацыі гэтай метафарычнай мовы. Веткаўскія даследчыкі прадстаўляюць экспедыцыйныя матэрыялы па лакальных традыцыях ткацтва… І вядуць нас да вытокаў вобразнасці нашага глыбіннага міфа-паэтычнага мыслення.

Прасніцы, верацёны – прадстаўляюцца ў іх касмалагічнай структуры і міфалагічных функцыях. Ткацкі станок – у анатоміі сваёй тэхніка-светастваральнай істоты.

Адзін з ягоных сэнсаў расшыфроўваецца як калясніца на шляху ў іншы Свет. Само рамяство – падарожжа да продкаў, якія і «дыктуюць» знакі-сімвалы з узростам у тысячы год…

У «слоўніку» і ў складзе экспанатаў ўдзельнічаюць выявы і вобразы коней, калёс, калясніц, грэбняў, кос і космаў, стыхійных хваляў і «культурнага пераўтварэння», знакаў плоднасці ва ўзорах і схемах «крывых танкоў». Прычым на ўсіх згаданых вышэй «кодах».

Безумоўна, гаспадыняю насычанай прасторы выступае жанчына-стваральніца жыцця і тэкстаў ткацтва. У тым ліку, і ў сакральным, і ў таямнічым абліччы. Марыя на іконе «Знаменне»; постаці жрыцы, што ўгадваецца ва ўзорах тканых ручнікоў; Макош-Параскева-Пятніца – у цудоўным свеце народных былічак. Тым больш, што выстава разгорнута ў ткацкай майстэрні, дзе клуб «Параскева» і займаецца ўжо шмат год.

А пра сэнс загадкі, якая стала назваю «у дэндралагічным кодзе», прапануем даведацца непасрэдна на выставе.

Чакаем і спадзяемся на дыялог!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
bezh-CNenfrderues
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика