Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Дзеючыя выставы музея

Выстава «Агнялікая. Тайна вобраза» 2019

Таямнічая іканаграфія XVIII-XIX стст.

Выстава будзе дзейнічаць з 2 жніўня 2019 па 21 кастрычніка 2019 у філіяле Веткаўскага музея.

  • Што звязвае грэчаскі абраз VII ст. «Кафрептис» з вострава Афона — і вобраз Маці Божай Агнялікай?
  • Грэчаскую легенду IX ст. аб кінутай у агонь іконе Багародзіцы, якая не згарэла, але запяклася пунсовым колерам — і знакамітую іканаграфію Марыі з пылаючым, вогненным абліччам, іканаграфію, якая лічыцца веткаўскай?
  • Што азначае гэты кінаварна-чырвоны?
  • Як вобраз агню — трагічны і натхнёны — фармаваў вобразную глыбіню самога жывапісу — і як адбіліся ў кожным абліччы асабістыя характары мастакоў?

Гімн, напісаны яшчэ ў VI стагоддзі, кажуць, яшчэ легендарным першым паэтам Сярэднявечча, Романом Сладкопевцем, усхваліў Дзеву як «світанак таямнічага дня». Вобраз агнялікай Сафіі — і агнялікай Марыі — так блізкі, яны «адукоўваюць розум»… але ланцужок пераемнасці таямніча страчан — і выяўляецца толькі ў пачатку XVIII ст., калі стараабрадніцкая Ветка з'яўлялася Іерусалімам — для тысяч і тысяч душ. Высокі вобраз Сафіі даходзіць да самых глыбінь народных уяўленняў — і Агнялікая паўстае ў архетыпічным суседстве са старажытнай тэмай абярэга маці і дзіця ад злых духаў, з дахрысціянскімі матывамі замоў ад 12 сясцёр-ліхаманак, з разважаннямі аб агні нянавісці… ды што ўжо, дзень яе свята супаў з 23 лютага — і адазваўся ў вогненным водсвеце войнаў і воінаў Нашага часу!

Шмат гадоў Веткаўскі музей працаваў над праектам «Агнялікай» — і вось зараз, выніковая выстава ў філіяле музея ў Гомелі — яна прыцягнула сілы і цікавасць музеяў, калекцыянераў, рэстаўратараў, матэрыялы бязмежнага Інтэрнэту…

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - 2012 - 2019.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.