Вышыўка – занятак, які можа зацягнуць з галавой нават сучаснага чалавека, які мае не так ужо і шмат вольнага часу. Пацверджанне таму – работы жанчын-гамяльчанак, выстаўленыя ў філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці ім. Ф.Р. Шклярава.

Чатыры жанчыны – супрацоўніцы мытні, яшчэ дзве працуюць у медыцынскай сферы. Усе называюць заняткі вышыўкай усяго толькі сваім хобі. Аднак пры позірку на работы разумееш, што ў іх укладзена душа, пачуццё густу і адчуванне колеру, творчы патэнцыял і талент.

Вышываныя творы прадстаўлены ў дзвюх тэхніках: “крыж” і “габеленавае шво”. Па тэматыцы творы – самыя разнастайныя, ад нацюрмортаў і пейзажаў (як гарадскіх, так і вясковых) да партрэтаў і ікон. Ёсць работы, пададзеныя цэлымі тэматычнымі блокамі (“Времена года”, “Восточные миниатюры” Ларысы Уладзіміраўны Кавалёвай, “Любовь. Супружество” Валянціны Віктараўны Дземчаковай). Некторыя экспанаты вельмі рэалістычныя і на адлегласці больш нагадваюць фота ці твор жывапісу (“Малыш”, “Слдадкие-сладкие” Алены Микалаеўны Лагвіненка).

- Дзякуй таленту жанчын. Сапраўдныя творы мастацтва! – гэткімі і падобнымі запісамі перапоўнена адмысловая кніга для падзяк, нягледзячы на тое, што афіцыйнае адкрыццё выставы адбылося не так даўно – 26 ліпеня.

- Упершыню я пабачыла гэтыя работы ў закрытай зале палаца творчасці дзяцей і моладзі “Юнацтва”, - узгадвае загадчыца філіяла музея Валянціна Аляксееўна Селядзеўская. – І прапанавала вывесіць іх у нас. Жынчыны былі вельмі радыя паказаць вынікі сваёй працы больш шырокаму колу людзей.

Традыцыйная вышыўка заўсёды мела пад сабой нейкую знакавасць, міфалагічны падтэкст, сучасная ж разлічана выключна на эстэтычнае ўспрыманне. Прыходзьце ў філіял Веткаўскага музея, каб атрымаць эстэтычнае задавальненне ад творчасці гомельскіх майстрых.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика