Анонсы выстаў

  • Выстава "Жывое рамяство"

    Цэнтр вывучэння сапраўднай аутэнтычнай
    культуры.

    Больш падрабязна

    Выстава "Евангелле. Кніга на ўсе часы"

    Ва ўсе часы да гэтых кніг звярталіся вялікія мастакі, паэты, пісьменнікі.

    Больш падрабязна

  • Выстава "Голоса ушедших деревень"

    Чарговы плод уласнага музейнага даследчага праекта пачатага ў 2005 годзе.

    Больш падрабязна

    Выстава "Душа по радужному мосту..."

    Шылі залатымі ніткамі, рачным жэмчугам і бісерам, "саджалі" камянямі и каляровым шклом.

    Больш падрабязна

"Для таго, каб вандраваць, патрэбна выбудаваць прастору!"

Веткаўскі музей першапачаткова быў задуманы як музей мастацтвазнаўчага профілю. Гэтыя мясціны - "запаведнік" старажытных ікон і цудоўна дэкарыраваных рукапісаў, як старажытных, так і тых, што выйшлі з-пад рук мясцовых майстроў. Яшчэ да адкрыцця сталых экспазіцый маленькі калектыў праводзіў сотні экспедыцыйных паездак. У выніку ў музея вырасла другое, "ручніковае" крыло: мы адкрылі для сябе і для наведвальнікаў найбагацейшы рэгіён беларускага народнага ткацтва. А яшчэ - сабралі калекцыі касцюма, прыкладаў драўлянага разнога дэкору дамоў. Пачалі запісваць тэхналогіі старажытных па паходжанні традыцыйных відаў мастацтва і рамёстваў - сабралі калекцыю інструментаў і станкоў. Зараз цяжка было б уявіць, як такія разнародныя творы "акадэмічна" змесцяцца побач адзін з другім у адных сценах. Ад этнаграфічнага прынцыпа - прамой цытацыі ўзноўленых інтэр'ераў побыту - таксама адмовіліся. Сталі вывучаць мясцовыя абрады і псіхалогію майстроў, збіраць фальклор - і раптам зразумелі: кожны прадмет, кожны твор традыцыйнай культуры, або, як зараз прынята называць,"артэфакт" - не только "факт" мастацтва, але і "тэкст" мастацтва. Нібы сама Традыцыя дазволіла нам размаўляць з ей!

Культура рэгіёну паўстала перад намі як рэальная і сімвалічная прастора, дзе спляталіся галасы лакальных і канфесійных традыцый. Гэты дыялог хацелася ўвасобіць не толькі ў расповедах, але і ў самой "мадэліруючай прасторы" - экспазіцыі. Заўважыўшы семіятычны прынцып "апісання культуры ў прасторавых тэрмінах", мы апынуліся перад цудоўнай магчымасцю паказаць сваю культуру цэласна і непарушыць навуковага і мастацкага "базісу". Справа ў тым, што традыцыйная культура, нягледзячы на такія розныя праявы, у глыбіні мае архетыпічнае адзінства прасторвага ўкладу.

Для нас вельмі важнымі зараз з'яўляюцца разуменне Цэнтра і Краёў, Межаў і спосабаў пераадолення "чужых" прастор. Да гэтага часу кожнаму зразумела, што левае і првае - не проста прасторавыя накірункі, але найглыбейшыя прасторавыя сімвалы-канцэпты. Напрыклад, нашых правоў: праў-да, с-праў-ляцца, праў-дзівы, прав-едны і г.д.

Да таго ж, акрамя магчымасці ўладкаваць гэту сімвалічную планіметрыю-тапаграфію і арганізаваць экскурсію як "вандроўку", вельмі важнай з'яўляецца і іншая сістэма "вымярэння свету". Гэта касмалагічная трох'яруснасць: Ніз - Сярэдзіна - Верх. Мноства мадэляў і алгарытмаў выкарыстоўваюць трохчасткавую мадэль свету - аж да нашых прасторавых уяўленняў аб фізіялагічным, пачуццёвым і ментальмым узроўнях. Але ці так глыбінна перадаецца адзіная культурная інфармацыя на кодах розных мастацтваў і ўвогуле праяўленняў культуры? Касмалагічныя ікона, кніга, касцюм, дом і … усё! Такім чынам, можна даследаваць і перадаваць у зносінах прыгажосць і адзінства розных: прадметнага, славеснага, абрадавага, музычнага, выяўленчага, дэкаратыўна-знакавага - радоў. Галоўная ж удача - вяртаць цэласнасць успрыняцця свету і пачуццё яго гармоніі!