Веткаўскі раён у старажытнасці - адзін з густанаселеных куточкаў Беларусі. Тут вядомы сотні помнікаў археалогіі, пачынаючы з каменнага веку да позняга сярэднявечча. У эпоху "камня" асноўным заняткам насельніцтва было паляванне і збіральніцтва. Да неаліта (5-3 тыс. да н.э.) адносіцца з’яўленне керамікі і ткацтва. У бронзавы век атрымлівае развіццё жывёлагадоўля і земляробства, шырока прадстаўлены шліфаваныя каменныя баявыя сякеры. У 7-6 стст. да н.э. мясцовыя жыхары засвоілі навыкі выплаўкі і апрацоўкі жалеза.

Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н.э. Сляды старажытных стаянак знойдзены і на тэрыторыі самой Веткі. Аб знаходжанні першабытнага чалавека у гэтых мясцінах сведчаць знаходкі крэмніевых прылад працы, касцяных наканечнікаў стрэлаў, дроцікаў і гарпуноў, разнастайных побытавых прадметаў і ўпрыгожванняў.

Месца рассялення радзімічаў - басейн ракі Сож: "и пришедъша седоста Радимъ на Сожъю, и прозвашася радимичи" ("Аповесць мінулых гадоў"). У 885 г. кіеўскі князь Алег усклаў на радзімічаў дань "легкую". Толькі пасля разгрому радзімічаў у 984 г. на р. Пішчань яны былі канчаткова ўключаны ў склад Кіеўскай Русі.

Радзімічы напрацягу стагоддзяў захоўвалі свае звычаі, што выявілася ў асаблівасцях пахавальнага абраду і упрыгожваннях. Асабліва папулярныя у радзімічскіх жанчын былі так званыя сяміпялёствавыя скроневыя кольцы. Апошні раз радзімічы ўзгадваюцца ў летапісах пад 1197 г.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика