"Страла"

На гэтых землях захаваліся традыцыі старажытных абрадаў, якія ўзыходзяць яшчэ да язычніцкіх часоў. Унікальным з’яўляецца абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы". Страла - не толькі назва старажытнай зброі, але і сімвал славянскага бога-грамоўніка Перуна, падаўца ўрадлівага навальнічнага дажджу. У канцы вясны "Стралу хаваюць". Яе сімвалы да гэтага часу закапваюць у полі. Кажуць: для таго, "каб гром не пабіў ураджай". У некаторых вёсках "хавалі" не "Стралу", а "Вясну" ў выглядзе "лялькі". Цікава, што міфалагічнае імя вясны ў беларусаў - Ляля. Гэты абрад - перажытак чалавечых ахвярапрынашэнняў. Вядома, што славяне такія ахвяры багам прыносілі аж да ХІІ ст. У той жа час такая "лялька" захавала найстаражытнейшыя земляробчыя ўяўленні аб паміраючым і адраджаючымся богу расліннасці.


"Купалле"

Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь. Уяўленні аб нябесным агні і вадзе - у арнаментальных знаках сонца, маланкі-дажджу і вады. Вобразы плавання і пераезду, чаўна і берагоў - і ў рамястве ткацтва. Каб знайсці "агульную мову" з космасам, тобок, гармонію, чалавек звяртаецца да сіл прыроды ўсіх трох узроўняў свету. Так і ў адзенні, і ў будаўніцтве: узнаўляецца структура ўжо створанага Богам, дасканалага свету. Верх акна суадносіўся з небам, і таму зверху мы бачым сонечныя знакі.земляробчыя ўяўленні аб паміраючым і адраджаючымся богу расліннасці.


"Дажынкі"

Дажынкі - старажытны абрад заканчэння жніва. Пад рознымі назвамі ён распаўсюджаны па ўсёй Еўропе. Лічылася, што патрэбна прынесці апошні сноп у дар Богу, каб Ён паслаў дастатак і ўраджай на наступны год. Рытуальны аб’ект дажынак з вёскі Стаўбун - "барада". Такі ўпрыгожаны сноп пакідалі незжатым, каб дух нівы меў магчымасць застацца там да новага лета. Крыж з каласоў клалі наверх “барады”, пад яе ставілі прынашэнне - хлеб і ваду.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика