
23 мая (суббота) в рамках “Ночи музеев 2026” в филиале Ветковского музея состоится открытие нового выставочного проекта "Иконы и кони"
Код коня - один из главных в языках культуры.
Причем образ красного коня - это древний, многозначный, яркий, сильный и динамичный образ. В зависимости от культурного и исторического контекста он может трактоваться по-разному. Однако в большинстве произведений Красный конь ассоциируется с силой, страстью и энергией.
Мы собрали лошадей из коллекции Ветковского музея и лошадей, которых привели к нам наши друзья. Получилось, у нас здесь лошади всех времен.
На выставке будут представлены ветковские иконы "Чудо Георгия о змии”, “Архангел Михаил-воевода”, "Огненное вознесение Ильи-пророка". И довольно редкие прориси иконописцев. Старинное бронзовое литьё - иконы со святыми всадниками брали с собой в дорогу.
Целый мир вышивок - в них встречаются самые древние лошади, еще из языческой вселенной. А на наших рушниках сохранились и образы готического Средневековья.
Детали ткацого станка и элементы деревянной архитектуры - тоже с коньими головами.
Графические рисунки, вышитые картины и целое панно с изображениями разных лошадей: благородных и традиционных.
Лошади - герои художников всех времен. Их образы - средство самовыражения и передачи различной информации в культурных текстах: от тайн подсознания до утверждения стилей и художественных манифестов.
Приглашаем вас на открытие выставки!
Когда: 23.05.2026 в 17:00.
Где: г. Гомель, пл. Ленина, 4а (в парке, за собором Петра и Павла).
Вход свободный!
Телефон филиала: +375 232 50-96-98

НОЧ МУЗЕЯЎ 2026
У суботу 23 мая запрашаем на імпрэзу "Разгуляўся Юр'еў конь"
Вогненны рытм года Каня сустрэўся з подзвігам святога воіна Юрыя, дзень шанавання якога прыпадае як раз на май. Гэтыя два сімвалы - адзін з усходу, другі з глыбіні стагоддзяў - натхнілі нас стварыць унікальную атмасферу сёлетняй Ночы музеяў.
ПРАГРАМА нашай Ночы:
Унутры музея можна будзе:
- 17:00 - занурыцца ў магію традыцыйных народных мелодый ад фальклорнага ансамбля "Стаўбунскія вячоркі", які сваімі спевамі адкрые нашу імпрэзу;
- 17:10 - паўдзельнічаць у адкрыцці новага выставачнага праекта "Іконы і коні";
- 17:45 - зрабіць уласны традыцыйны абярэг на майстар-класе "Конь з саломы";
- 18:00 - наведаць куратарскую экскурсію па выставе "Народная ікона Пасожжа", якую правядзе сам аўтар выставы і лепш за ўсіх раскрые яе тэму;
- 18:45 - убачыць, як выглядае сапраўдны веткаўскі пернік і забраць яго варыяцыю з сабой на памяць на майстар-класе "Роспіс веткаўскага каня";
- 19:00 - наведаць яшчэ адну куратарскую экскурсію па выставе "Выратаванае Евангелле", дзе аўтар выставы пакажа вам рукапіс, якому 500 год, і раскажа яго сумную і шчаслівую гісторыю;
- 19:30 - Батлейка: прапануем забыць пра тое, што вы дарослыя, і самім, ці разам з дзецьмі/сябрамі/бацькамі/суседзямі паглядзець батлеечнае прадстаўленне "Юр'еў цуд";
- 20:00 - наведаць апошнюю куратарскую экскурсію па выставе "Вока", на якой аўтар выставы раскажа вам усё невідавочнае і патаемнае пра код зроку ў культуры;
- 21:00 - завяршыць гэты цудоўны вечар сумесным праглядам фільма "Юраўскі карагод" - кіно пра абрад на свята Юр’я ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна (аўтар сцэнара і рэжысёр Рэгіна Гамзовіч, 2021 год).
На пляцоўцы каля будынка музея з 17:00 да 20:30 можна будзе:
- пабачыць, як выразаюцца пернічныя дошкі, з дапамогай якіх робяцца знакамітыя прыгожыя фігурныя веткаўскія пернікі;
- убачыць ужывую, як адбываецца тая магія - працэс ткацтва на кроснах.
З 18:00 да 20:30 унутры музея будзе працаваць дзіцячая пляцовачка з майстар-класамі і забавамі.
Па нашай добрай традыцыі, увесь вечар мы будзем мяняць вашы манеткі любога наміналу на нашу смачнейшую гарбату з самавара.
23 мая (субота), з 17:00 да 22:00.
Уваход бясплатны, але вітаецца данат (ахвяраванне любога памеру).
Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі - пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і.
Выдатная нагода, каб правесці час разам. І, напрыклад, наведаць музей усёй сям'ёй .
А каб наведванне музея было яшчэ больш прыемным, мы абвяшчаем акцыю “Сямейны квіток” .
15 мая прыходзьце ў музей усёй сям’ёй, а набывайце толькі адзін квіток, незалежна ад колькасці членаў сям'і, што прыйшлі з вамі.
Кошт квітка:
Веткаўскі музей - 10 BYN
*у кошт уваходзіць наведванне, калі замовіце экскурсію + 20 BYN
г. Ветка, Красная плошча, 5 (з 10.00 да 19.00 - уваход у экспазіцыю да 18:30)
+375(2330)4-27-49
філіял Веткаўскага музея - 7 BYN
*у кошт уваходзіць наведванне, калі замовіце экскурсію + 12 BYN
г. Гомель, плошча Леніна, 4а (з 10:00 да 19:00 - уваход у экспазіцыю да 18:30).
+375(0232) 50-96-97.
*Акцыя не распаўсюджваецца на экскурсійныя групы, арганізаваныя турфірмамі.
**На фота сям’я з Неглюбка (Веткаўскі раён).
Запрашаем на майстар-клас па пляценні гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!
Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.
На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.
Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па адным пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.
*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30)
Кошт: 13 BYN.
Калі: 16.05 (субота), у 12:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
8 і 9 мая Веткаўскі музей і гомельскі філіял музея адкрыты для наведванняў да 18:00 (уваход у экспазіцыю і праца касы да 17:30).
9 мая будзе бясплатны уваход.
*Бясплатныя ўваходныя квіткі. Калі захочаце ўзяць экскурсію, то працу экскурсавода трэба будзе аплаціць: 20 ці 12 рублёў у Веткаўскім музеі і 12 ці 8 рублёў у гомельскім філіяле музея.
**Акцыя не распаўсюджваецца на экскурсійныя групы, арганізаваныя турфірмамі.

24 красавіка ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея адкрылася выстава "Выратаванае Евангелле".
Выстава прымеркавана да 40-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі.
Сярод 59 населеных пунктаў Веткаўскага раёна, якія зніклі з мапы пасля Чарнобыльскай катастрофы ў 1986-1991 гг., значыцца і Косіцкая. Гэта вёска знакамітая тым, што яна - адна з першых трох слабод, заснаваных яшчэ ў XVII ст. стараабрадцамі. Дзеля захавання "старой веры" яны беглі за мяжу, на землі Вялікага княства Літоўскага, дзе і ўзнік магутны цэнтр стараабрадніцкай культуры - Ветка.
Сярод кніжных скарбаў, захаваных жыхарамі Косіцкай, – рукапіснае Евангелле XVI ст. Манускрыпту паўтысячы гадоў. А праца майстра да гэтага часу цэлая, радуе вока і сэрца.
Кніга была напрастольным Евангеллем у косіцкім Троіца-Сергіевым храме. У 1934 годзе ўсе кнігі з храма вынеслі - каб закапаць як перажытак мінулага. Уначы кнігу ўдалося выратаваць адной жанчыне, праўда, ужо без каштоўнага акладу. Кнігу схавалі і захавалі. У спадчыну яна дасталася пляменніку выратавальніцы, Васілю Вікулавічу Клімянкову.
У 1991 годзе знікла і сама Косіцкая слабада. Разважаючы пра лёс цудоўнага манускрыпта, яго гаспадар, ужо стары, у 2005 г. наведаў Веткаўскі музей і сказаў: "Сюды. Яна тут дома будзе".
І зараз гэтае выратаванае Евангелле можна пабачыць у любы дзень, акрамя панядзелка, у нашым гомельскім філіяле.



Пабачыць выставу можна ў любы дзень, акрамя панядзелка, у нашым гомельскім філіяле.
Філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

З 13 сакавіка ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея працуе выстава "Вока".
Сіла погляду, магія зроку, сурокі. «Недрёманное око». Гаргона, якая позіркам ператварае ў камень. "Не аглядайся!". Вока, зрэнка вока, заплюшчыць вочы, сон як смерць...
Код зроку - чаму сярод іншых моў культуры ён самы запатрабаваны? Як даўно мы ствараем ідэі, прадметы, дзеянні, вобразы, жадаючы кіраваць наймацнейшым нашым (і чужым) органам? Як даўно мы вынаходзім спосабы засцерагчыся ад пранізлівага погляду?
Чаму мы носім пацеркі? Чаму ўзор на ручніку называецца «Вароннія вочы»? Навошта галава крумкача выразана над акном?
На што натхняе вобраз вока сучаснага мастака?
Як заўсёды, Веткаўскі музей шукае адказы на загадкі ўласнай культуры.
І гэтыя пошукі мы працягваем на нашай выставе "Вока". Тут прадстаўлены археалогія, этнаграфія, постмадэрн, а самым старажытным экспанатам больш за чатыры тысячы гадоў.






Пабачыць выставу можна ў любы дзень, акрамя панядзелка, у нашым гомельскім філіяле.
Філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98
Веткаўскі музей і гомельскі філіял музея 30 красавіка, 1, 8 і 9 траўня працуюць да 18:00 (уваход у экспазіцыю і праца касы да 17:30).

24 красавіка (пятніца) а 16-й гадзіне ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы "Выратаванае Евангелле".
Сярод 59 населеных пунктаў Веткаўскага раёна, якія зніклі з мапы пасля Чарнобыльскай трагедыі ў 1986-1991 гг., значыцца і Косіцкая. Гэта вёска знакамітая тым, што яна - адна з першых трох слабод, заснаваных яшчэ ў XVII ст. стараабраднікамі. Дзеля захавання "старой веры" яны беглі за мяжу, на землі Вялікага княства Літоўскага, дзе і ўзнік магутны цэнтр стараабрадніцкай культуры - Ветка.
Сярод кніжных скарбаў, захаваных жыхарамі Косіцкай, – рукапіснае Евангелле XVI ст., упрыгожанае рознакаляровым арнаментам, з ужываннем тэмперных фарбаў і ліставога золата. Манускрыпту, як мяркуецца, створанаму на землях ВКЛ, – паўтысячы гадоў. А праца майстра да гэтага часу цэлая, радуе вока і сэрца. Папера ручной працы - французская, гэтага часу: са старонкі на старонку бяжыць вадзяны знак - дзік.
Кніга была напрастольным Евангеллем у косіцкім Троіца-Сергіевым храме. У 1934 годзе ўсе кнігі з храма вынеслі - каб закапаць як перажытак мінулага. Уначы кнігу ўдалося выратаваць адной жанчыне, праўда, ужо без каштоўнага акладу. Кнігу схавалі і захавалі. У спадчыну яна дасталася пляменніку выратавальніцы, Васілю Вікулавічу Клімянкову.
У 1991 годзе знікла і сама Косіцкая слабада. Разважаючы пра лёс цудоўнага манускрыпта, яго гаспадар, ужо стары, у 2005 г. наведаў Веткаўскі музей і сказаў: "Сюды. Яна тут дома будзе".
І зараз гэтае выратаванае Евангелле можа ўбачыць кожны госць нашага музея.
Запрашаем вас на адкрыццё выставы!
Калі: 24.04.2026 у 16:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Уваход вольны.
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98
Экскурсія па Спасавай слабадзе - адным з самых цікавых гістарычных раёнаў Гомеля.
З часоў свайго існавання, а менавіта, з сярэдзіны XVIII стагоддзя, раён Спасава слабада быў месцам пражывання стараабрадцаў. Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля, як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.
Падчас экскурсіі мы:
Экскурсійны маршрут "Спасава слабада. Стараабрадцы Гомеля" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсіі будзе дырэктар музея Юрый Катляроў.
Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30).
Падчас экскурсіі мы наведаем стараабрадніцкі Спаса-Праабражэнскі храм. Для тых, хто хоча наведаць сам храм, пажадана адпаведна апрануцца: жанчынам - сукенка/спадніца ніжэй за калена, хустка.
*Экскурсія праводзіцца на рускай мове.
Калі: 25.04 у 10:00
Дзе: Збор у філіяле Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 15 BYN
21 красавіка (на Радаўніцу) Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял не працуюць.
Запрашаем на майстар-клас па пляценні гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!
Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.
На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.
Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па адным пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.
*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30)
Кошт: 13 BYN.
Калі: 18.04 (субота), у 12:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
11 красавіка (субота) Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял працуюць да 18:00 (уваход у экспазіцыю і праца касы да 17:30)
12 красавіка (нядзеля) - выходны дзень.
З 1 красавіка 2026 года ў нас зменяцца цэны.
Новыя цэны ў Веткаўскім музеі (што ў Ветцы):
Уваходны білет у выставачны корпус (самастойны агляд экспазіцый, без экскурсіі)*:
дарослыя - 10 BYN
пенсіянеры - 7 BYN
навучэнцы - 5 BYN
*цана - з чалавека
Уваходны білет у выставачную залу ў адміністратыўным корпусе (самастойны агляд экспазіцый, без экскурсіі)*:
дарослыя - 6 BYN
пенсіянеры - 4,5 BYN
навучэнцы - 4 BYN
*цана - з чалавека
Аглядная экскурсія*:
дарослыя, пенсіянеры - 20 BYN
навучэнцы - 12 BYN
*цана - з групы (да 15-ці чалавек) + уваходны квіток з чалавека
Новыя цэны ў філіяле Веткаўскага музея (што ў Гомелі):
Уваходны білет (самастойны агляд экспазіцый, без экскурсіі)*:
дарослыя - 7 BYN
пенсіянеры - 5 BYN
навучэнцы - 4 BYN
*цана - з чалавека
Аглядная экскурсія*:
дарослыя, пенсіянеры - 12 BYN
навучэнцы - 8 BYN
*цана - з групы (да 15-ці чалавек) + уваходны квіток з чалавека
Працягваем цыкл майстар-класаў па вырабе абярэжнай лялькі!
У красавіку мы зробім абярэжную ляльку "Вербніца"!
"Вербніца" - сімвал вясновага абуджэння прыроды. Па павер'ях славян, галінкі вярбы засцерагаюць дом, прыносячы ў яго мір і спакой.
*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375232509698 (з 10:00 да 18:30).
Калі: 05.04 (нядзеля), у 14:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 13 BYN
Майстар-клас па вырабе саламянага павука.
Саламяны павук быў традыцыйным упрыгожваннем інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў.
Але ж не толькі і не проста ўпрыгожваннем. Гэта старажытны абярэг, які забяспечваў дабрабыт сям'і і ахоўваў хату ад нячыстай сілы. Лічыцца, у канструкцыі павука, як у лабірынце, блытаецца нячыстая сіла, як бы трапляючы ў пастку. Мяркуюць, што ў тым доме, дзе пад столлю кружыцца залацісты саламяны павук, заўжды будзе панаваць згода, лад і дабрабыт.
Павука плялі не толькі ў Калядны перыяд, але і перад Вялікаднем.
Яшчэ павука падвешвалі і над калыскай немаўляці, а таксама над галовамі маладых падчас вяселля.
Запрашаем вас на майстар-клас, дзе вы самі зробіце ўласны абярэг.
*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.
Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 10:00 да 18:30)
Калі: 05.04 (нядзеля) у 11:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 13 BYN
Напярэдадні Вялікадня запрашаем у філіял Веткаўскага музея на майстар-клас па вырабе Велікоднага вяночка.
Вяночак, які ўяўляе сабой замкнёнае кола, сімвалізуе вечнае жыццё. Велікодны вянок - сімвал перамогі жыцця над смерцю.
Такім вяночкам будзе вельмі дарэчна ўпрыгожыць свой дом да свята, альбо ён можа стаць цудоўным падарункам!
*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 10:00 да 18:30).
Калі: 04.04 (субота) у 14:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 13 BYN
Неад'емным атрыбутам святкавання Вялікадня з'яўляецца яйка, таму прапануем завітаць на майстар-клас у філіял Веткаўскага музея.
Пры дапамозе свечак, воску і фарбаў мы размалюем яйкі - зробім "Велікодную пісанку"!
З сабой неабходна ўзяць два белыя вараныя яйкі!
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 10:00 да 18:30).
*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.
Калі: 04.04 і 11.04 (суботы), у 11:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 13 BYN
Запрашаем на майстар-клас, на якім зробім з саломы галоўны сімвал вясны - птушку.
Саламяныя вырабы - традыцыйныя ўпрыгожванні інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў. Птушачка акрамя абярэжнай сілы прыносіць у нашыя дамы вясну і абнаўленне.
Прыходзьце на майстар-клас, каб зрабіць свой уласны абярэг і сімвал вясны!
*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.
Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 10:00 да 18:30).
Калі: 21.03 (субота), у 12:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 10 BYN.
Запрашаем на майстар-клас па пляценні гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!
Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.
На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.
Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па адным пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.
*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30)
Кошт: 10 BYN.
Калі: 21.03 (субота), у 14:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
© Copyright з 2013 года.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі (!) з актыўнай спасылкай на сайт-крыніцу.