Запрашаем на “Гуканне вясны” з Веткаўскім музеем!
«Гуканне вясны» — архаічны абрад, звязаны з абуджэннем прыроды і заклікам вясны. Своеасаблівы пераход ад зімы да лета. Ад гэтага раней асабліва залежаў дабрабыт чалавека.
Давайце разам справім адзін з самых адметных абрадаў Гомельскага Палесся і абудзім зямлю ад зімовага сну. Гэта абрадавае дзеянне павінна адзначацца весела, шумна: са спевамі, гульнямі, карагодамі, танцамі!
Разам з вамі мы:
- пойдзем на ўзбярэжжа ракі;
- паспяваем разам традыцыйныя веснавыя песні;
- паводзім карагоды ды пагуляем у веснавыя гульні;
- зробім пудзіла Зімы;
- прыгатуем яечню;
- і зладзім шмат іншых цікавых абрадавых дзеянняў.
Дапаможа нам гукаць вясну фальклорны гурт “Стаўбунскія вячоркі” з вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна.
Прыходзьце самі ды бярыце з сабой вясёлую кампанію!
Апранайцеся цёпленька, бярыце з сабой асабістую рэч, якую можна спаліць (як увасабленне таго, з чым жадаеце развітацца з надыходам вясны).
Будзем гукаць вясну разам, каб усё расло і квітнела.
Калі і дзе: 29.03 (субота) ў 12:00.
Збіраемся каля Веткаўскага музея (Ветка, Красная плошча, 5).
Уваход вольны.