Характэрны збор мелкай пластыкі (літыя крыжы, іконкі, складні XVII — п. XX ст.). Памятнікі разглядаюцца ў сувязі з культурай «путных» ікон, звязаных з дзейнасцю адыходных прамысловых і будаўнічых артэляў, з фарміраваннем вобраза і складу малельных кутоў у хатах стараабрадцаў розных поглядаў і катэгорый. Характэрныя ківотцы для ліцця, якія часам уключаюць сямейныя зборы рэліквій розных стагоддзяў. З жывым існаваннем мясцовай іканапіснай традыцыі звязаны жывапісныя творы, якія ўключаюць у сваю кампазіцыю ўстаўкі літых складняў і абразкоў.