Спадчына дзеля будучыні

Веткаўскі музей першапачаткова быў задуманы як музей мастацтвазнаўчага профілю. Гэтыя мясціны — «запаведнік» старажытных ікон і цудоўна дэкарыраваных рукапісаў, як старажытных, так і тых, што выйшлі з-пад рук мясцовых майстроў. Яшчэ да адкрыцця сталых экспазіцый маленькі калектыў праводзіў сотні экспедыцыйных паездак. У выніку ў музея вырасла другое, «ручніковае» крыло: мы адкрылі для сябе і для наведвальнікаў найбагацейшы рэгіён беларускага народнага ткацтва. А яшчэ — сабралі калекцыі касцюма, прыкладаў драўлянага разнога дэкору дамоў. Пачалі запісваць тэхналогіі старажытных па паходжанні традыцыйных відаў мастацтва і рамёстваў — сабралі калекцыю інструментаў і станкоў. Зараз цяжка было б уявіць, як такія разнародныя творы «акадэмічна» змесцяцца побач адзін з другім у адных сценах. Ад этнаграфічнага прынцыпа — прамой цытацыі ўзноўленых інтэр'ераў побыту — таксама адмовіліся. Сталі вывучаць мясцовыя абрады і псіхалогію майстроў, збіраць фальклор — і раптам зразумелі: кожны прадмет, кожны твор традыцыйнай культуры, або, як зараз прынята называць, «артэфакт» — не толькі «факт» мастацтва, але і «тэкст» мастацтва. Нібы сама Традыцыя дазволіла нам размаўляць з ей!

Культура рэгіёну паўстала перад намі як рэальная і сімвалічная прастора, дзе спляталіся галасы лакальных і канфесійных традыцый. Гэты дыялог хацелася ўвасобіць не толькі ў расповедах, але і ў самой «мадэліруючай прасторы» — экспазіцыі. Заўважыўшы семіятычны прынцып «апісання культуры ў прасторавых тэрмінах», мы апынуліся перад цудоўнай магчымасцю паказаць сваю культуру цэласна і непарушыць навуковага і мастацкага «базісу». Справа ў тым, што традыцыйная культура, нягледзячы на такія розныя праявы, у глыбіні мае архетыпічнае адзінства прасторвага ўкладу.

Для нас вельмі важнымі зараз з'яўляюцца разуменне Цэнтра і Краёў, Межаў і спосабаў пераадолення «чужых» прастор. Да гэтага часу кожнаму зразумела, што левае і правае — не проста прасторавыя накірункі, але найглыбейшыя прасторавыя сімвалы-канцэпты. Напрыклад, нашых правоў: праў-да, с-праў-ляцца, праў-дзівы, прав-едны і г.д.

Да таго ж, акрамя магчымасці ўладкаваць гэту сімвалічную планіметрыю-тапаграфію і арганізаваць экскурсію як «вандроўку», вельмі важнай з'яўляецца і іншая сістэма «вымярэння свету». Гэта касмалагічная трох'яруснасць: Ніз — Сярэдзіна — Верх. Мноства мадэляў і алгарытмаў выкарыстоўваюць трохчасткавую мадэль свету — аж да нашых прасторавых уяўленняў аб фізіялагічным, пачуццёвым і ментальмым узроўнях. Але ці так глыбінна перадаецца адзіная культурная інфармацыя на кодах розных мастацтваў і ўвогуле праяўленняў культуры? Касмалагічныя ікона, кніга, касцюм, дом і … усё! Такім чынам, можна даследаваць і перадаваць у зносінах прыгажосць і адзінства розных: прадметнага, славеснага, абрадавага, музычнага, выяўленчага, дэкаратыўна-знакавага — радоў. Галоўная ж удача — вяртаць цэласнасць успрыняцця свету і пачуццё яго гармоніі!

bezh-CNenfrderues
  Яндекс.Метрика