"Сядуць чаканіць - спяваюць, усё божае… Людзі ідуць, прыпыняцца - і слухаюць… Майму бацьку сказаў стары чалавек: "Пасля вас будуць працаваць. Але такога майстэрства - не будзе болей", так распавядала аб працы сваіх продкаў - чаканных спраў майстроў - Ірына Радзівонаўна Свяшчэннікава, 1913 г. н. Захаваліся большай часткай чаканныя аклады на іконы і кнігі, прычым дарагія срэбраныя і залачоныя амаль усе страчаныя - пачынаючы з першай выганкі Веткі ў 1735 г., заканчваючы 1930-мі, калі "з іконачак скурачку іх залатую абдзіралі". У час праезду па тутэйшай мясцовасці Кацярыны ІІ кемлівыя стараверы "парадзілі было зрабіць пазалочанае блюда з салоніцай…", - чаканілі і посуд. Рэгістр майстэрства чаканьшчыкаў шырокі: ад фальклорных вобразаў вясковага рамяства да вытанчанага, блізкага мясцоваму кніжнаму арнаменту, узаемадзеянне розных стыляў у стварэнні цэласнага і самастойнага твора (найбольш познія працы ўбіраюць рытмы мадэрна).

Ветка і ў чаканнай справе дыхала сваім галоўным вобразам - у раслінным вольным, ад рукі, арнаменце ўвасаблялася райскае вырастанне прыгажосці - ад зямлі да неба. Таму і раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва "тчэцца" чаканамі, гравіруецца і "чарніцца", узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі. І заўжды ў вузкім, у некалькі міліметраў, хісткай прасторы чаканнага твора захоўваецца міратворчы вобраз. Чаканілі на смале, серабрылі і залацілі, раствараючы высакародныя металы ў адмысловых латках з дапамогай кіслаты. Захаваліся старажытныя рэцэпты, сакрэты рамяства - у рукапісу XVIII ст. Знойдзена шмат прорысаў арнаментаў і кампазіцый, інструменты, растворы. Выяўлена каля дзясятка імён майстроў, ужо апошніх пакаленняў.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика