Здабыча жалеза ў нашых землях пачалася за сямсот-пяцьсот гадоў да нашай эры і не перапынялася да сярэдзіны ХІХ ст. Сыравіны, бурага жалезняку і балотнай руды (ліманіта) было дастаткова і для прамысловай распрацоўкі. Тым больш, што наяўнасць лясных масіваў давала для выплаўкі дравесны вугаль. Пароду перапальвалі ў спецыялізаваных сырадутных печах "домніцах", каб вытапіць з яе жалеза, а пасля перакоўвалі, пазбаўяючыся ад шлакаў і дамесаў. Паступова ўдасканальваўся тэхналагічны працэс і механізавалася праца руднікоў. Акрамя нізкасортнага жалеза навучыліся атрымліваць якасную сталь. І ў эпоху сярэднявечча выплаўка жалеза з мясцовай руды дасягала некалькі тысяч пудоў.

З адкрыццём радовішчаў жалезнай руды і вугля ва Украіне, з ростам металургічных цэнтраў мясцовыя "жалезныя" заводы супынілі сваё існаванне, а памяць пра іх засталася ў назвах вёсак, жыхары якіх спецыялізаваліся на здабычы жалеза: Рудня Каменева, Рудня Шлягіна, Рудня Споніцкая…

Толькі спачатку адзін і той жа чалавек і здабываў жалеза, і вырабляў з яго неабходныя рэчы. Ужо вельмі даўно кавальская справа стала асобным заняткам, з’явіўся шэраг новых спецыяльнасцяў, звязаных з металаапрацоўкай. Тэхнічны прагрэс сярэднявечча патрабаваў і павелічэння асартыменту, і колькасці, і якасці тавараў. Вясковы майстар яшчэ доўга быў у адной асобе і кавалём, і слесарам, і, у пэўным сэнсе, мастаком. Аднак там, дзе патрабаваліся адмысловыя вырабы, узніклі і неабходныя спецыяльнасці. У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот. Каваль заўжды лічыўся фігурай загадкавай. Трапятанне і павагу вызываў чалавек, які меў здольнасць цвёрдае жалеза ператварыць у цягучае, у мора іскраў.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика