Працягваем цыкл майстар-класаў па абярэжнай ляльцы!

На гэтым майстар-класе мы зробім мотанку "Званочак", у якой схаваны звонкі сакрэт.

Назва лялькі звязана з гукам званочкаў, які чысціць прастору ад нядобрых намераў. Нашы продкі верылі: лялька Званочак прыносіць у дом добрыя навіны і радасныя падзеі. Яна ахоўвае дамачадцаў ад злоснікаў, зайздроснікаў і магічных уздзеянняў, а благія весткі проста абыходзяць бокам сям'ю, дзе ёсць такі абярэг.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30).

Калі: 13.06 (субота), у 14:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 13 BYN.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngr0qrxrzjejaindp3jds93hndr0gxyfyy_1.png 
 
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика