Frame_4683.jpg

Сёлета споўнілася 100 год з дня нараджэння заснавальніка Веткаўскага музея Фёдара Рыгоравіча Шклярава.

З гэтай нагоды мы ўпершыню робім адмысловую “экскурсію ў мінулае” - раскажам, як звычайны чалавек аднойчы вырашыў і стварыў музей! Дзе і як Фёдар Шкляраў знаходзіў іконы, старадрукі, рукапісы, каб стварыць раённы музей, калекцыі якога можа пазайздросціць любы “эрмітаж”?

Пра ўсё гэта раскажуць Галіна Рыгораўна Нячаева і Святлана Іванаўна Лявонцьева - першыя супрацоўніцы музея, якія ўжо працавалі з Фёдарам Рыгоравічам яшчэ тады, калі Веткаўскі музей займаў пакойчык у Доме культуры.

Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Калі: 26.04 (субота), у 12:00
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 7 BYN 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика