Квадрат_Сеть_Гуля_Ла_Пава_25_3.png

НОЧ МУЗЕЯЎ 2025

У суботу 17 мая запрашаем вас на імпрэзу "Гуляла пава". 

Паву, паўліна нашы продкі называлі райскай птушкай. Яе вышывалі на ручніках, пра яе спявалі ў песнях, а ў Неглюбцы на дзяўчыну, апранутую ў строй, казалі: ідзе як пава. 

- На "Ноч музеяў" мы прэзентуем наш новы выставачны праект "Паўлін, кажаш?".

- А яшчэ мы пакажам рэканструкцыю архаічнага абраду "Гуканне вясны". Зладзім "птушыныя" майстар-класы: вы зможаце сплесці саламяную птушку-абярэг, зрабіць ляльку-мотанку "Птушка-радасць", птушку-выцінанку. А яшчэ пакажам, як неглюбчанкі завязвалі хустку, каб у выніку атрымалася птушка - з дзюбкай, крыльцамі і хвосцікам. 

- Правядзем спеўныя майстар-класы: паспяваем разам веснавыя песні, паводзім карагоды, пагуляем у гульні. 

- Пасля 20-й гадзіны будуць традыцыйныя танцы пад гармонік! Калі любіце танчыць - абавязкова прыходзьце. А калі не ўмееце - тым больш прыходзьце. Дзе, як не ў нас, навучыцеся танчыць Лявоніху, Падыспань, Польку, Кракавяк, Базар?

- А ў 21:00 можна будзе нацешыцца мелодыкай нашых народных песень падчас выступу фальклорнага ансамбля "Збіцень". 

Па нашай добрай традыцыі, увесь вечар будзем мяняць вашы манеткі любога наміналу на нашу смачнейшую гарбату з самавара. 

Калі: 17 мая (субота), з 17:00 да 22:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі - пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: уваход бясплатны, але вітаецца данат (ахвяраванне любога памеру).  

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика