Instagram_post_-_158.jpg

Працягваем цыкл майстар-класаў па абрадавай ляльцы!

Раней мотанак (лялькі з тканіны) рабілі не толькі для забавы. Іх асноўная роля - ахоўная. Кожная з лялек мела свае асаблівасці і выконвала пэўныя функцыі.

Травень - час планаваць ці адпраўляцца ў падарожжы. Хоць то на мора або ў горы за мяжу, хоць у бліжэйшую вёсачку, дзе паветра насычана духмяным водарам кветак і траў.

У любым выпадку, самы час зрабіць Падарожніцу. Гэтая лялька з'яўляецца абярэгам у дарогу, для вандроўнікаў. Раней яе рабіла маці сыну ці жонка мужу, выпраўляючы ў дарогу, каб таму спрыяла ўдача.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Калі: 10.05 (субота), у 12:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 10 BYN. 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика