Навіны

2 лістапада (нядзеля) Веткаўскі музей па тэхнічных прычынах будзе працаваць да 18:00. Уваход у экспазіцыю і праца касы да 17.30.

Наш гомельскі філіял працуе па звычайным графіку: да 19:00, уваход у экспазіцыю і праца касы да 18:30.

Бясплатныя майстар-класы па ткацтве ў Ветцы!

У Веткаўскім музеі (што ў Ветцы), працуе ткацкая майстэрня.
Тут кожную нядзелю праводзяцца бясплатныя майстар-класы па ткацтве з ласкутоў тканіны.

Гэта выдатная магчымасць паспрабаваць уласнымі рукамі - што такое ткаць і як гэта рабілі нашыя продкі! І пры жаданні, можна навучыцца і саткаць сабе дыванок ці посцілку!

Праводзіць майстар-класы Любоў Зайдак - сябра нашага музея.

Спадарыня Любоў праводзіць заняткі па нядзеляхКаб патрапіць на занятак, дамаўляйцеся асабіста з Любоўю: па тэлефоне +375299819022 ці пішыце ёй у дырэкт у instagram @zaidak_mats_weaving

г. Ветка, Красная плошча, 13 (адміністратыўны будынак Веткаўскага музея)
бясплатна

6 і 7 лістапада Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял працуюць да 18:00 (уваход у экспазіцыю і праца касы да 17:30)

У суботу 15 лістапада ў філіяле Веткаўскага музея мы зладзім майстар-клас па вырабе вясельнага вяночка.

 На майстар-класе вы зробіце традыцыйны вясельны вянок, які цяпер, у сучасным жыцці, можна лёгка адаптаваць пад аксесуар для вечарыны ці фотасесіі, альбо сапраўды выкарыстаць як цікавы акцэнт на сваім вяселлі!

Усе матэрыялы для вяночка мы прадаставім.

Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698.

Кошт: 15 BYN.

 Калі: 15.11 (субота), у 12:00.

 Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4А (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

 Тэлефон для запісу: +375(232)509698 (з 10:00 да 18:30)

Запрашаем на майстар-класа па абярэжнай ляльцы-мотанцы. 

"Берагіня" - абярэжная лялька, што ахоўвае хату ад злых сіл, а сям’ю ад сварак і хвароб.

У руцэ Берагіня трымае “мяшочак шчасця” з насеннем сланечніка. Сланечнік - сімвал сонца і багацця.

Такая лялька будзе выдатным падарункам - пажаданнем дабрабыту, радасці, шчасця.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30).

Калі: 01.11 (субота), у 12:00.
Кошт: 10 BYN.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

У суботу 8 лістапада ў Веткаўскім музеі адбудзецца незвычайная экскурсія-метафара “Тканіна як метафара ў традыцыйнай культуры”.

Мы прывыклі думаць пра метафару як пра слова ці выраз у пераносным значэнні — схаваным параўнанні. А ці можа мова быць тканінай? Тэхнікай, арнаментам, узорам, даўжынёй і шырынёй? Ці могуць тканіны расказваць пра чалавечую долю, пра цячэнне стагоддзяў, пра глыбокія сімвалы нашых продкаў?

На нашых вачах ажываюць старажытныя знакі: тыя ж, што ткалі жанчыны XX стагоддзя, нашы прабабкі. І тыя ж ромбы, што тры тысячы гадоў таму насілі сакральны сэнс. Як перадаецца праз тканіны старажытная метафара «жанчына = зямля»? Якая таямніца сакральнай геаметрыі ў узорах?

Мы зазірнем у тканую панёву і даведаемся, што ў ёй ад Маці-Сырой-Зямлі. Чаму тканіна стала часткай тэхнікі іканапісу? Чаму Спас — Нерукатворны? У што апранутыя святыя на іконах, і які сэнс схаваны ў складках іх адзення? Якія метафары хаваюць залатыя арнаменты веткаўскіх ікон?

Мы разгадаем таямніцы веткаўскага шыцця на рызах Багародзіцы. І зразумеем, чаму шалі нашых прабабак - гэта метафары раю.

І напрыканцы зададзім сабе пытанне: у што граем мы?

Мова экскурсіі - руская.

Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375 233 04-27-49 (з 10:00 да 18:30).

Калі: 08.11 (субота), у 12:00.
Працягласць: 1,5 гадзіны.

Месца правядзення: Веткаўскі музей - Ветка, Красная плошча, 5
Кошт: 10 BYN

З 14 па 21 кастрычніка мы ладзім акцыю, прымеркаваную да тыдня бацькоўскай любові "У музей усёй сям'ёй"!

Прыходзьце ў музей усёй сям’ёй, а набывайце толькі адзін квіток, незалежна ад колькасці членаў сям'і, што прыйшлі з вамі.

Кошт квітка:

Веткаўскі музей - 8 BYN
*у кошт уваходзіць самастойнае наведванне музея, калі замовіце экскурсію + 16 BYN

г. Ветка, Красная плошча, 5 (з 10:00 да 19.00 - уваход у экспазіцыю да 18:30, панядзелак - выходны)
+375(2330)4-27-49

філіял Веткаўскага музея - 5 BYN
*у кошт уваходзіць самастойнае наведванне музея, калі замовіце экскурсію + 10 BYN

г. Гомель, плошча Леніна, 4а (з 10:00 да 19:00 - уваход у экспазіцыю да 18:30, панядзелак - выходны; 14 кастрычніка - закрыты на санітарны дзень).
+375(0232) 50-96-97.

Выдатная нагода, каб правесці час разам. І, напрыклад, наведаць музей усёй сям'ёй.

*Акцыя распаўсюджваецца на сем’і з дзецьмі любога складу: гэта можа быць толькі маці альбо тата з дзецьмі, мама + тата + дзеці. Узрост і колькасць дзяцей не мае абмежаванняў 

**Акцыя не распаўсюджваецца на экскурсійныя групы. 

Працягваем цыкл майстар-класаў па абрадавай ляльцы!

У кастрычніку мы адзначаем адно з самых важных і цёплых свят - Дзень Маці! З гэтай нагоды запрашаем зрабіць абярэжную ляльку "Мамушка"!

Гэта лялька прыносіць шчасце ў сям'ю і, самае галоўнае, дапамагае з'яўленню дзяцей  Таксама гэта лялька з'яўляецца абярэгам усяго рода.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 17:30), альбо ў прыватныя паведамленні.

Калі: 11.10 (субота), у 12:00.
Кошт: 10 BYN.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

1 кастрычніка, у Міжнародны дзень пажылых людзей, можна будзе бясплатна наведаць Веткаўскі музей і гомельскі філіял музея.

Умова бясплатнага наведвання - паказаць пенсійнае пасведчанне.

*Бясплатным будзе самастойнае наведванне ўсіх выстаў, без экскурсавода.

Пешаходная экскурсія па Гомелі ад Веткаўскага музея!

"Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна" - гэта экскурсія па архітэктурнай спадчыне выбітнага гомельскага архітэктара, які спраектаваў адны з самых знакавых будынкаў горада!

На экскурсіі мы акунемся ў жыццё цэнтральнай часткі горада канца XIX - пачатку XX ст. (перыяд бурнага дэмаграфічнага і эканамічнага росту) з яго забудовай, паўсядзённым жыццём, праблемамі і станоўчымі тэндэнцыямі. На свае вочы ўбачым творчы шлях і эвалюцыю стылістыкі ў архітэктуры гарадскіх сядзіб, даходных дамоў, банкаўскіх і забаўляльных устаноў.

Экскурсійны маршрут "Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.

Абавязковая бронь месцаў па тэлефоне +375 232 50-96-98
І так як пачатак экскурсіі не ў музеі, білеты неабходна аплаціць загадзя ў любы дзень (акрамя панядзелка) з 10:00 да 17:30.

Калі: 12.10 (нядзеля) у 11:00
Месца збору - у скверыку насупраць будынка БелДУТа, што на вуліцы Камсамольскай.
Кошт: 10 BYN
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98. 

Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і гомельскім філіяле музея на КАСТРЫЧНІК:

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.


Экскурсіі (абавязковы папярэдні запіс):
"Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна" - новая пешаходная экскурсія па Гомелі
12.10 (нядзеля) у 11:00
кошт: 10 BYN

Майстар-класы (абавязковы папярэдні запіс):
Лялька "Мамушка"
11.10 (субота) у 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 10 BYN

Неглюбская гарлячка:
25.10 (субота) у 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 10 BYN

Майстар-класы па ткацтве на кроснах "Нацянькі"
па нядзелях, па папярэднім запісе па нумары +375299819022, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: бясплатна 

n__DV0W1HXCHIBY5neW_Xc8aX1axkEDr4hRsB_s4QyWm_fyZ2TLv0KrPdTjh5Fk-o2ZKXoNDWy28ilu_3gqnMYfs_Medium.png

27 верасня (субота) а 15-й гадзіне ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы "Ён так бачыў".

Гэта выстава прысвечана памяці дарагога сябра нашага музея. Памяці фотамастака Аляксея Смыка.

Лёша нарадзіўся ў Гомелі 24 сакавіка 1993 года. Апошні дзень мінулага лета стаў і яго апошнім днём. І ў гэты прамежак яго зямнога жыцця нам пашчасціла з ім пазнаёміцца, працаваць разам, сябраваць.

Аляксей быў адным з самых таленавітых фатографаў нашага горада. Ён здымаў у розных жанрах: партрэты, навінавыя рэпартажы, камерцыйныя фотасесіі, сацыяльныя праекты, тэатральныя пастаноўкі. Але асаблівае месца ў творчасці Лёшы займала этнафатаграфія, якая была для яго аддушынай і любоўю. І гэта тое, што нас з ім паяднала.

Хоць Лёша не быў супрацоўнікам Веткаўскага музея, ён час ад часу ездзіў з намі ў этнаграфічныя экспедыцыі. Рабіў гэта як валанцёр, проста з уласнай ініцыятывы. Бо шчыра падзяляў з намі любоў да сваёй культуры, да традыцый, і хацеў перадаваць гэтую прыгажосць людзям так, як умеў лепш за ўсіх — праз фатаграфію.

На выставе будуць прадстаўлены здымкі з адной з самых цікавых нашых паездак — экспедыцыі да старавераў заходняй Віцебшчыны ў 2021 годзе. У красавіку 2024-га Лёша ў сваім instagram-допісе так узгадваў гэтую тую паездку: «Той цудоўны свет, у які я акунуўся ў сярэдзіне 2021 года, не пакідае мяне і зараз».

Таксама можна будзе пабачыць фотаздымкі самых яскравых абрадаў нашага рэгіёна: «Звязду» ў вёсцы Маркавічы Гомельскага раёна, «Гуканне вясны» ў Гомелі, «Сулу» ў вёсцы Маркавічы Гомельскага раёна, «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна,
«Ваджэнне і пахаванне стралы» ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёна,
Яблычны Спас і ткацкі летнік «Кросенцы» ў вёсцы Неглюбка Веткаўскага раёна.

Фізічна Лёшы няма. Але ён ёсць праз свае фотапрацы.
Так і з традыцыямі, якія ён фіксаваў: калісьці яны знікнуць. Але праз здымкі будуць жыць далей, з намі і пасля нас.

Запрашаем вас на адкрыццё выставы!

Калі: 27.09.2025 у 15:00.

Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Уваход вольны.

 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Запрашаем на заняткі па вывучэнні традыцыйных песень!

На такіх занятках можна пазнаёміцца з традыцыйнымі беларускімі песнямі, не эстраднымі, а сапраўды традыцыйнымі! І заспяваць іх разам з намі.

Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.
Гэта выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

А яшчэ перад тым, як пачаць спяваць, мы праводзім пэўную галасавую і дыхальную гімнастыку. Такая размінка ды спевы ў народнай манеры - шыкоўна аздараўляе і голас, і арганізм у цэлым.

Час правядзення: 20.09 у 14:00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна.

Працягваем цыкл майстар-класаў па абярэжнай ляльцы!

Лялька верасня - “Кубышка-траўніца”

Кубышка-траўніца - гэта абярэг на здароўе. Такая лялька будзе абараняць хату ад усялякай хваробы. Унутры яна напоўненая духмянымі лекавымі травамі. Часта, менавіта Кубышку-траўніцу падвешвалі над калыскай дзіцяці. Бо яна не толькі спрыяе здароўю, а яшчэ і мацуе сон.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:00). 

Калі: 20.09 (субота), у 12:00.
Кошт: 10 BYN.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла). 

У нядзелю 21 верасня ў Веткаўскім музеі адбудзецца тэматычная экскурсія, прысвечаная святу Раства Багародзіцы. 

На экскурсіі мы пакажам вам, як звязаны з Раством Багародзіцы старажытныя знакі, арнаменты на нашых ручніках, і дэталёва разгледзім сюжэт Раства Багародзіцы ў сцэнах на веткаўскіх шматчасткавых іконах.

Правядзе экскурсію Галіна Рыгораўна Нячаева.

Мова экскурсіі - руская.

Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375 233 04-27-49 (з 10:00 да 18:00).

Калі: 21.09 (нядзеля), у 12:00
Працягласць: 1,5 гадзіны

Месца правядзення: Веткаўскі музей - Ветка, Красная плошча, 5
Кошт: 10 BYN 

Запрашаем на майстар-клас па пляценні гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!

Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па адным пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.

*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)

Кошт: 10 BYN.

Калі: 13.09 (субота), у 12:00.

Дзе: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).  

З 15 верасня Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял працуюць па новым графіку.

З 10:00 да 19:00,
уваход у экспазіцыю і праца касы - да 18:30.
Панядзелак - выходны. 

Экскурсія па Спасавай слабадзе - адным з самых цікавых гістарычных раёнах Гомеля.

З часоў свайго існавання, а менавіта, з сярэдзіны XVIII стагоддзя, раён Спасава слабада быў месцам пражывання стараабрадцаў. Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля, як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.

Падчас экскурсіі мы:

  • разгледзім гісторыю Гомеля праз малавядомыя факты пра яго стараабрадніцкую спадчыну;
  • абмяркуем гісторыю стараабрадцаў Гомеля, захаваную і страчаную спадчыну, дамы, сакральныя збудаванні;
  • з дазволу настаяцеля стараабрадніцкай Спаса-Праабражэнскай царквы, айца Сергія, патрапім у сам храм.

Экскурсійны маршрут "Спасава слабада. Стараабрадцы Гомеля" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсіі будзе дырэктар музея Юрый Катляроў.

Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Падчас экскурсіі мы наведаем стараабрадніцкі Спаса-Праабражэнскі храм. Для тых, хто хоча наведаць сам храм, пажадана адпаведна апрануцца: жанчынам - сукенка/спадніца ніжэй за калена, хустка, доўгія рукавы; мужчынам - доўгія нагавіцы (не шорты), доўгія рукавы.

Калі: 06.09 у 10:00
Дзе: Збор у філіяле Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 10 BYN

Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і гомельскім філіяле музея на ВЕРАСЕНЬ:

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.

Новая выстава:
Адкрыццё фотавыставы-прысвячэння
філіял Веткаўскага музея (Гомель)
дату абвесцім асобным анонсам

Экскурсіі і святочныя лекцыі (абавязковы папярэдні запіс):

"Спасава Слабада. Стараабрадцы Гомеля" - пешаходная экскурсія па гістарычным раёне Гомеля
06.09 (субота) 10:00
кошт: 10 BYN

Тэматычная экскурсія-лекцыя "Раство Багародзіцы"
21.09 (нядзеля) 12:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: 10 BYN

Святочная лекцыя «На Ветке жить вольно, добро и мирно», прысвечаная Дню Веткі
28.09 (нядзеля) 11:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: бясплатна

Майстар-класы (абавязковы папярэдні запіс) і спевы:

Неглюбская гарлячка
13.09 (субота) у 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 10 BYN

Лялька "Кубышка-траўніца"
20.09 (субота) у 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 10 BYN

Майстар-класы па ткацтве на кроснах "Нацянькі"
па нядзелях, па папярэднім запісе па нумары +375299819022, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: бясплатна

"Супольныя спеўкі" - заняткі па традыцыйных спевах
06.09, 13.09, 20.09, 27.09 (суботы) дакладны час будзе ў анонсах
філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Пасля летніх вакацый павяртаюцца нашы заняткі па традыцыйных спевах!

На такіх занятках можна пазнаёміцца з традыцыйнымі беларускімі песнямі, не эстраднымі, а сапраўды традыцыйнымі! І заспяваць іх разам з намі.

Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.
Гэта выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

А яшчэ перад тым, як пачаць спяваць, мы праводзім пэўную галасавую і дыхальную гімнастыку. Такая размінка ды спевы ў народнай манеры - шыкоўна аздараўляе і голас, і арганізм у цэлым.

Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

Час правядзення: 30.08 у 14:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: бясплатна

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngr0qrxrzjejaindp3jds93hndr0gxyfyy_1.png 
 
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика