Навіны

4NzJPIzjj3s.jpg

У нядзелю 2 чэрвеня запрашаем вас на супольныя спеўкі!

Будзем вывучаць і спяваць стрэльныя спевы і купальскія!

На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.

Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

 Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

Час правядзення: 02.06 у 13:00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна.

Frame_4647.jpg

Майстар-класы па лепцы з гліны 8 і 22 чэрвеня ў 11:00.

Узрост: ад 12 год (да 12-ці абавязкова суправаджэнне дарослага)

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 і перадаплата наяўнымі ў філіяле музея.

Кошт удзелу: 15 BYN*
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.

 Пры жаданні, свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (+5 BYN - аплачваецца наяўнымі майстру). Абпаленыя вырабы можна будзе забраць праз 3-4 тыдні.

Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.

Час правядзення: 08.06 і 22.06 (суботы), 11:00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

QS34mbbHnHw.jpg

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.

Экскурсія:
"Спасава Слабада. Стараабрадцы Гомеля" - пешаходная экскурсія па гістарычным раёне Гомеля
22.06 (субота) 10:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 6 BYN
 
Майстар-класы і спевы:
Неглюбская гарлячка
15.06 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN

 Майстар-клас па ткацтве
30.06 (нядзеля) 12:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: 7 BYN

Лепка з гліны
08.06, 22.06 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)

Заняткі "Школкі традыцыйных спеваў” - вывучаем і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна
02.06, 09.06, 23.06, 30.06 (нядзелі) 13:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Frame_4639.jpg

Мы ўдзельнічаем у рэспубліканскай акцыі "Вандруй. Адчуй. Натхняйся".

 І ў межах гэтай акцыі зладзім бясплатную экскурсію па Спасавай слабадзе, адным з самых цікавых гістарычных раёнах Гомеля!

Падчас экскурсіі мы:
- разгледзім гісторыю Гомеля праз малавядомыя факты пра яго стараабрадніцкую спадчыну;
- абмяркуем гісторыю стараабрадцаў Гомеля, захаваную і страчаную спадчыну, дамы, сакральныя збудаванні.

Экскурсійны маршрут "Спасава слабада. Стараабрадцы Гомеля" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсіі будзе дырэктар музея Юрый Катляроў.

Колькасць месцаў абмежаваная - 15 чалавек. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Калі: 05.06 (серада) у 16:00 (працягласць каля гадзіны) 

Збор у філіяле Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)

Бясплатна

ojRlJCg0esA.jpg

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Брама”.

Апошняя куратарская ў гэтым сезоне! На ўсё лета робім перапынак.  

Тэма лекцыі: "Евангелле і евангелісты. Роля Святога Пісання і вобразы евангелістаў у стараабрадніцкай традыцыі"

31.05 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

Евангелле - Добрая вестка - для кожнага хрысціяніна галоўная кніга для чытання, захоўванні памяці пра здзейсненае Богаўцелаўленне і актуалізацыю Хрыстова Уваскрэсення. Цяжка ўявіць магчымасць стаць хрысціянінам без штодзённага звароту да гэтага тэксту.

У стараабрадніцкім асяроддзі існуе дзве формы евангельскіх тэкстаў - богаслужэбная (апракос) і тлумачальныя Евангеллі для хатняга чытання мірскімі.

Іконы евангелістаў пры гэтым не толькі змяшчаліся ў храмавай прасторы: на царскай браме, у дэісусным чыне іканастаса, але часта замаўляліся і для хатніх цэркваў.

Як спалучыць Слова Божае з жыццём і тым самым чалавеку здабыць цэласць - застаецца і сёння галоўным пытаннем і важнай задачай для хрысціяніна.

У рамках выставы "Брама" ў філіяле Веткаўскага музея будзем разважаць пра ролю і месца Евангелля і евангелістаў у стараабрадніцкай традыцыі.

Прыходзьце 31 мая ў 18 гадзін, будзем рады сустрэчы і размове з вамі!

Лектарка: Вольга Афанасьева, магістарка тэалогіі, навуковая супрацоўніца Веткаўскага музея.

Мова лекцыі - руская.

Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 3 BYN.


Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

photo_1_2024-05-25_18-17-22.jpg

Сёння ў філіяле Веткаўскага музея адбылася выстава незвычайнага фармату - выстава аднаго дня.

Гэта выстава гомельскага майстра-разьбяра Барыса Міхайлавіча Васількова "Казачны сусвет".

photo_4_2024-05-25_18-17-22.jpg

photo_5_2024-05-25_18-17-22.jpg

Сёння Барысу Міхайлавічу споўніался 95 год! І ён дагэтуль займаецца любімай справай. Выстаўленыя працы - таму пацвярджэнне: усе 12 работ для выставы былі зробленыя ў 2023-24 годзе.

photo_3_2024-05-25_18-17-22.jpg

Шматлікія музеі Беларусі і іншых краін (Літва, Італія, Францыя, ЗША) захоўваюць немалую колькасць работ майстра. Наш музей сустрэўся з Барысам Міхайлавічам у 1990х гадах. За гэты час мы разам стварылі не адну выставу.

photo_2_2024-05-25_18-17-22.jpg

Усе работы Барыса Васількова, якія сёння былі прадстаўленыя на выставе, можна набыць у сувенірнай лаўцы філіяла Веткаўскага музея.

г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Час працы: з 9:00 да 18:00
+375 232 50-96-98

photo_1_2024-05-24_11-07-50.jpg

22 мая ў Мірскім замку адкрылася выстава нашага музея "Міколіна трава". Гэтая выстава раскрывае вобраз святога Мікалая ў традыцыйнай культуры.

На выставе прадстаўлены творы майстроў стараабрадніцкай Веткі, народныя беларускія абразы і рэдкія прыклады акадэмічнага мастацтва, якія ілюструюць развіццё і бытаванне сакральнага жывапісу на тэрыторыі Пасожжа-Падняпроўя.

photo_10_2024-05-24_11-07-50.jpg

Асобны раздзел выставы прысвечаны распаўсюджанай у нашым рэгіёне практыцы шанавання грамадавай іконы, якую называюць "Свячой". Бо самая вялікая колькасць ікон-свечаў прысвячаецца менавіта св. Міколе.

hpbwz42xpuw.jpg

Наша выстава "Міколіна трава" будзе прадстаўлена ў Мірскім замку да 16 чэрвеня 2024 года.

Дзе: Музей «Замкавы комплекс «Мір» - Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, д. 2

photo_4_2024-05-24_11-07-50.jpg

*Частку фота прадаставіла Анастасія Бузінаева

TrqLJtG1x08.jpg

25 мая (субота) у 12:00 запрашаем вас у філіял Веткаўскага музея, каб наведаць выставу аднаго дня!

Гэта выстава знакамітага майстра-разьбяра Барыса Міхайлавіча Васількова "Казачны сусвет".

Барысу Міхайлавічу напярэдадні выставы споўніцца 96 год! Разьбой па дрэве ён пачаў займацца яшчэ падлеткам. А ўсе экспанаты да гэтай выставы майстар зрабіў у 2023-24 годзе! Уяўляеце!

Выставу можна будзе пабачыць толькі 25 мая. Таму не прапусціце.
Самабытны майстар – увасобленая векавая гісторыя – разны казачны сусвет.

Пасля прадстаўленыя работы Барыса Міхайлавіча будуць выстаўленыя на продаж у нашай сувенірнай лаўцы.

Запрашаем на адкрыццё!

25.05.2023 у 12:00.
 г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Уваход вольны!

+375 232 50-96-98

cxz25FJ6auQ.jpg

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Брама".

 Тэма лекцыі: "Іаан Багаслоў у маўчанні. Таямніца левага і правага".

 24.05 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

 Іаан Багаслоў схіліўся да правага пляча. Па іконным вымярэнні гэта правы бок, а для гледача - левы. 

Справа святога - праведная, ён піша Евангелле. Але і адкрыццё святога Іаана, Апакаліпсіс. Святы пранікае космас і кола часу да яго зваротнага, "левага", самага глыбіннага боку. Ці не таму анёл - (у іканаграфіі "Сафія-Прамудрасць Божая") - намаляваны на яго левым плячы?

Анёл, атрыбуты якога — зорны німб Бога-айца, маладое аблічча Хрыста-Эмануіла і крылы Святога Духа — мае яшчэ імя "Добрае маўчанне" і ўвасабляе таямніцу адзінства і неспасціжнасці…

Таямніца і адкрыццё веткаўскай народнай культуры - у тым, што і самыя высокія ісціны ўваходзілі ў зямное жыццё чалавека: "Добраму маўчанню" маліліся "Пра добрае маўчанне, пра ўзаемаразуменні без слоў…"

 Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

Мова лекцыі - руская.

 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 3 BYN.

 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

2024_05_18_15_38_IMG_6092.JPG

У суботу ў філіяле Веткаўскага музея прайшла Ноч музеяў.
У гэтым годзе тэмай імпрэзы стала "Магія пляцення".

Магію самай старой тэхналогіі ўсяго чалавецтва - пляцення - мы раскрывалі вялікай колькасцю майстар-класаў: пляценне гарлячкі, паясоў, вясельных вяночкаў, розных прыгожых рэчаў з саломы, паперы, выраб абярэжных ляляк-мотанак, лепка плеценых узораў з гліны.

photo_6_2024-05-20_14-48-54.jpg

photo_3_2024-05-20_14-48-54.jpg

І, безумоўна, гэтая Ноч была пераплецена з нашымі магічнымі традыцыямі.
Наведвальнікі ўсіх узростаў, а асабліва моладзь, паўдзельнічалі ў рэканструкцыі архаічнага абраду "Ваджэнне і пахаванне стралы", а таксама сталі гасцямі на традыцыйным беларускім вяселлі, на якім маглі пакаштаваць сапраўдны палескі каравай.

photo_4_2024-05-20_14-48-54.jpg

photo_5_2024-05-20_14-48-54.jpg

У канцэртнай праграме ўзялі ўдзел фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Стаўбунскія вячоркі", фальклорны ансамбль "Святы Пакроў" і інструментальны ансамбль "Найгрыш" (гомельская сярэдняя школа №30), фальклорны ансамбль "Сінічкі", фальклорны ансамбль славянскай песні "Збіцень" (гомельская філармонія).

Хочам выказаць падзяку ўсім таленавітым удзельнікам нашай імпрэзы, якія падхапілі нашу ідэю і пагадзіліся дапамагчы нам зрабіць гэтае свята! 

photo_1_2024-05-20_14-48-54.jpg

Гэта: фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Стаўбунскія вячоркі", фальклорны ансамбль "Святы Пакроў" і інструментальны ансамбль "Найгрыш" (сярэдняя школа №30), фальклорны ансамбль "Сінічкі" і асабіста Пятро і Марыя Бобікавы, фальклорны ансамбль славянскай песні "Збіцень" (гомельская філармонія), Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці, Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці, Гомельская бібліятэка-філіял №2, студэнты Гомельскага педагагічнага каледжа імя Л.Выгоцкага, рамеснікі, якія не толькі паказвалі свае вырабы, але і ладзілі цікавыя майстар-класы, і ўсе нашыя сябры, якія дапамагалі нам зладзіць свята.

А таксама дзякуем спонсарам ТЦ "Мебельны квартал" і ТАА ”Орион холл" за дапамогу ў правядзенні Ночы музеяў.
Наведаць экспазіцыі музея, паўдзельнічаць у майстар-класах і пацешыцца канцэртнай праграмай у гэтую Ноч можна было бясплатна.

photo_2024-05-17_16-29-33.jpg

Веткаўскі музей прадставіць сваю выставу ў Мірскім замку!

У сераду 22 мая адбудзецца адкрыццё нашай выставы "Міколіна трава" ў Замкавым комплексе "Мір".

Пад міфа-паэтычнай назвай "Міколіна трава" мы прадставім тэму шматгадовай навукова-даследчыцкай працы Веткаўскага музея, а менавіта вобраз святога Міколы ў традыцыйнай культуры.

Мы ўзялі сугучны народнаму календару аспект вясновага ўшанавання св. Міколы і некалькі «гаспадарчых функцый», якія асабліва апекаваліся святым. Гэта першы выган жывёлы "на Міколіну траву" і звычай выганяць у начное "коней вараных".

Ядром выставы стануць іконы з вобразам свяціцеля Мікалая, які жыў у ІІІ-IV ст. у рымскай правінцыі Лікіі. Творы майстроў стараабрадніцкай Веткі, народныя беларускія абразы і рэдкія прыклады акадэмічнага мастацтва красамоўна праілюструюць развіццё і бытаванне сакральнага жывапісу на тэрыторыі Пасожжа-Падняпроўя.

Асобны раздзел выставы будзе прысвечаны распаўсюджанай у нашым рэгіёне практыцы шанавання грамадавай іконы, якую называюць "Свячой". Бо самая вялікая колькасць ікон-свечаў прысвячаецца менавіта св. Міколе.

Зварот да духоўнага, абрадавага, фальклорнага кантэксту адкрые наведвальнікам гэтай выставы інфармацыю даўно забытую і страчаную.

 Запрашаем на адкрыццё нашай выставы! Будзем рады сустрэчы з вамі!

 Калі: 22.05.2024 у 12:00.

 Дзе: Музей «Замкавы комплекс «Мір» - Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, д. 2

18 мая ў нашым гомельскім філіяле адбудзецца Ноч музеяў! Для наведванняў філіял будзе адкрыты з 16 гадзін.

У нядзелю 19 мая філіял будзе выходны.

Сам Веткаўскі музей (што ў Ветцы) і 18, і 19 мая будзе працаваць у звычайным рэжыме: з 9:09 да 18:00 (уваход у экспазіцыю да 17:30)

unnamed.png

Даражэнькія, у суботу 18 мая запрашаем вас у сусвет "Магіі пляцення"

Гэта наша святочная імпрэза, якую мы ладзім у рамках міжнароднай акцыі "Ноч музеяў".

Ноч музеяў павінна быць магічнай. І мы раскрыем для вас магію самай старой тэхналогіі ўсяго чалавецтва - пляцення. І, безумоўна, гэтая Ноч будзе пераплецена з нашымі магічнымі традыцыямі.

18 мая (субота), з 16:00 да 22:30.
Уваход бясплатны, але вітаецца данат (ахвяраванне любога памеру).
 Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі - пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

ПРАГРАМА нашай Ночы:

на Сцэнічнай пляцоўцы (прастора каля будынка музея) можна будзе:

18:00-18:15 - пабачыць абрад "Пахаванне стралы", рэканструкцыю зладзім з удзелам цудоўнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля "Стаўбунскія вячоркі"

18:15-18:45 - паглядзець-паслухаць выступы фальклорных ансамбляў з абрадавымі спевамі (выступяць калектывы
СШ №30 "Святы Пакроў" і "Найгрыш")

18:45-19:00 - паўдзельнічаць у абрадзе "Пахаванне стралы" (працягнем рэканструкцыю абраду)

19:10-21:00 - стаць госцем на традыцыйным беларускім Вяселлі, на якім абавязкова будуць танцы пад гармонік

21:00-22:00 - нацешыцца мелодыкай нашых народных песень падчас выступу фальклорнага ансамбля славянскай песні "Збіцень"

22:00-22:30 - завяршыць гэты цудоўны вечар сумесным праглядам фільма "Кола часу" - кіно пра ўвесь абрадавы цыкл Палесся

у Выставачных залах (унутры музея):

16:30-18:00 - навучыцца рабіць самыя прыгожыя традыцыйныя вясельныя вяночкі на майстар-класе

16:00-22:45 - наведаць нашы выставы “Варвара, Мікола і Зосіма. Архетыпы бабіцкай іконы”, “Брама”, “Пляценне. Тэхналогія як магія”, “Арнаменты Падняпроўя: сон і абуджэнне”

Пляцоўка рамеснікаў (прастора каля будынка музея):

16:00-20:00 - майстар-класы і выстава-продаж рэчаў ад рамеснікаў: пляценне рознай прыгажосці з лазы, бісеру, саломы, паперы, выраб абярэжных ляляк-мотанак, лепка плеценых узораў з гліны

Дзіцячая пляцоўка (прастора каля будынка музея)

16:00-20:00 - інтэрактыўныя майстар-класы і забавы для дзяцей

*Звяртаем увагу, што падчас правядзення мерапрыемства магчымы змены ў часе і складзе ўдзельнікаў. 

unnamed_1.png

photo_2024-05-09_18-58-22.jpg

Сёння ў адміністрацыйным будынку Веткаўскага музея адбылася прэзентацыя выставы "Як нашы дзяды ваявалі…"

photo_2024-05-09_18-58-25.jpg

На выставе паказаны вобраз воіна ў шырокім сэнсе, які жыве ў нашай традыцыйнай і культурнай свядомасці. Гэта і святыя воіны на беларускай народнай праваслаўнай іконе - Георгій (Юрый) Пераможац і Іаан (Ян, Іван) Воін. І даспехі сярэднявечнага рыцара. І лісты ды вытрымкі з газет часоў Першай сусветнай вайны. І, безумоўна, матэрыяльныя сведчанні нядаўняй вялікай Другой сусветнай вайны, у якой наша краіна страціла жахліва балючую колькасць сваіх дзяцей.
Вельмі верагодна, што сярод ікон з выявамі святых воінаў, прадстаўленых тут, ёсць тая, перад каторай плакала жанчына ў 1940-я гады, малілася аб вяртанні свайго мужа ці сына з вайны...

photo_2024-05-09_18-58-24_2.jpg

photo_2024-05-09_18-58-29.jpg

Як падсумаванне тэмы выставы - дзве скульптуры таленавітага гомельскага скульптара Аляксандра Чудзіна - Голуб нашага свету і Журба.

P.S. Малюнак салдата зроблены Фёдарам Шкляравым у жніўні 1945 года.

photo_2024-05-09_18-58-27.jpg 

photo_2024-05-09_18-58-28.jpg

👀 Выстава працуе да 10 чэрвеня. Яе можна наведаць у любы дзень з 9:00 да 18:00

🏛 Дзе: Ветка, Красная плошча 13 (адміністратыўны будынак Веткаўскага музея)

3fTMf6qe-zs.jpg

9 мая ў 13:45 у адміністрацыйным будынку Веткаўскага музея адбудзецца прэзентацыя выставы "Як нашы дзяды ваявалі…"

Куратар выставы Галіна Нячаева:
"Кожны раз, кажучы пра подзвіг, пра самаахвяраванні герояў вайны, мы вяртаемся да вытокаў выхавання патрыятызму. Да старажытных традыцый мужнасці і абароны.
Штораз мы прыходзім да гісторыі ўласнай сям'і. Менавіта там мы чуем сведчанні сапраўднасці мужнасці, шчырасці высокіх паняццяў абавязку і гонару.

Народная традыцыя стварыла сотні малітоўных вобразаў Перамогі над злом. У кожны дом уваходзіў вобраз святога воіна, узор паводзін, які вызначае лёс. Простыя іконы былі сродкам духоўнай сувязі воінаў – і іх маці, жонак, дзяцей. Простыя лісты з вайны - сведчанні прыгажосці духу простых салдат. Простыя прадметы вайны - у кожным праўда памяці. Праз стагоддзі праходзяць і іншыя тэксты: зводкі з франтоў, дароўныя надпісы, нават прыпеўкі…
Узгадваючы вайну, дзеці, якія выраслі, пакідаюць непаўторныя сведчанні: у жывапісе, скульптуры, рэканструкцыях…
Усё гэта мы змясцілі на восі нашай памяці. На адзінай духоўнай восі".

 Калі: Адкрыццё ў 13:45
 Дзе: Ветка, Красная плошча 13
Уваход вольны! 

9 мая Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял правядуць для вас бясплатныя зборныя экскурсіі па дзеючых выставах.

Расклад пачатку зборных экскурсій:
10:00, 12:00, 14:00, 16:00

Таксама на працягу ўсяго дня будзе дзейнічаць бясплатны ўваход у экспазіцыі.

Будзем рады бачыць вас у нашых музейных прасторах.

*На фота дзеючыя выставы.

5Ad81cXxRf8.jpg

tEaDwviyDqw.jpg

ieva-xpqzlk.jpg

waodz2lhg28.jpg

oijust5logg.jpg

1tox1e1yxvy.jpg

fvdeadghrfa.jpg

tzsli4wrjls.jpg

L2KwO4FtxGo.jpg
У нядзелю 12 мая запрашаем вас на супольныя спеўкі!

Будзем вывучаць і спяваць бытавыя і стрэльныя спевы!

На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.

Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

 Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

 Час правядзення: 12.05 у 13:00.

 Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна.

Instagram_post_-_161.jpg

Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Арнаменты Падняпроўя. "Сон і абуджэнне”".

 Тэма лекцыі: "Крыніцы, калодзежы, божае вока і хтанічны свет..."

 10.05 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

На лекцыі паразмаўляем пра нашы арнаменты: іх значэнне, паходжанне, сэнсы і сувязі.

 Лектары: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, і Мікола Асмалоўскі, супрацоўнік Веткаўскага музея.

 

 Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 3 BYN.

 Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

photo_2024-05-03_23-17-58.jpg

🖼3 мая ў філіяле Веткаўскага музея адкрылася новая выстава "Варвара, Мікола і Зосіма. Архетыпы бабіцкай іконы".
Неверагодна прыгожая, каларытная і цікавая!

photo_2024-05-03_23-17-45.jpg

Беларускія народныя іконы, а менавіта, творы бабіцкай школы, у простых з выгляду кампазіцыях захоўваюць наймагутнейшы пласт традыцыйнай культуры са шматвяковай гісторыяй.

Гэтае перапляценне промыслу і міфа, фальклору і народнага рэлігійнага календара мы пастараліся паказаць. Паспрабавалі літаральна матэрыялізаваць архетыпы бабіцкай іконы.

На выставе прадстаўлена пяць ікон з выявамі святых Варвары, Зосімы, Міколы, Савація і Уласія.

А побач з іконамі вы пабачыце абрадавыя свечы, рытуальнае печыва, якім кармілі хатнюю скаціну, пчаліны мёд у сотах, частку чэрапа каня, шкуру мядзведзя, ручнікі і тэксты замоў на палотнах, і багата яшчэ чаго.

Сярод ікон экспануецца абраз "Святыя Зосіма, Савацій і Уласій", прадастаўлены для гэтай выставы Чачэрскім гісторыка-этнаграфічным музеем.

photo_2024-05-03_23-17-56.jpg

Наведаць выставу "Варвара, Мікола і Зосіма. Архетыпы бабіцкай іконы" можна ў любы дзень з 9:30 да 18:00

Філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

+375 232 50-96-98

photo_2024-05-03_23-17-53.jpgphoto_2024-05-03_23-17-51.jpg

 

Frame_4635.png

 Запрашаем на майстар-клас па вырабе гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!

Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер  Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.

Гарлячка, зробленая ўласнаруч, можа стаць цудоўным падарункам як для сябе, так і для вашай маці/сястры/сяброўкі!

 На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па два пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)
12 BYN.

 11.05 (субота), у 14:00.

 г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
 Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)

 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg 
69e507c1a83f35cde4d6379adf4dd406.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика