22 мая ў Мірскім замку адкрылася выстава нашага музея "Міколіна трава". Гэтая выстава раскрывае вобраз святога Мікалая ў традыцыйнай культуры.
На выставе прадстаўлены творы майстроў стараабрадніцкай Веткі, народныя беларускія абразы і рэдкія прыклады акадэмічнага мастацтва, якія ілюструюць развіццё і бытаванне сакральнага жывапісу на тэрыторыі Пасожжа-Падняпроўя.
Асобны раздзел выставы прысвечаны распаўсюджанай у нашым рэгіёне практыцы шанавання грамадавай іконы, якую называюць "Свячой". Бо самая вялікая колькасць ікон-свечаў прысвячаецца менавіта св. Міколе.
Наша выстава "Міколіна трава" будзе прадстаўлена ў Мірскім замку да 16 чэрвеня 2024 года.
Дзе: Музей «Замкавы комплекс «Мір» - Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, д. 2
*Частку фота прадаставіла Анастасія Бузінаева