5 верасня (чацвер) у Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца адкрыццё нашай выставы «Іконы Веткі. Спас Нерукатворны».
Гэтая выстава - вынік шматгадовага праекта даследаванняў Веткаўскага музея. Пачатага яшчэ ў 1979 г. заснавальнікам музея Фёдарам Шкляравым, які працягваецца і сёння.
Мы прадставім свой збіральніцкі, экспедыцыйны, рэстаўрацыйны, навукова-даследчы і мастацкі досвед вывучэння выявы Спаса Нерукатворнага. Яго жывапіснае ўвасабленне ў веткаўскай іканапіснай традыцыі.
Менавіта прыгажосць і таямніца вобраза, гэтай «першай іконы» і «першага партрэта Хрыста», прываблівае мастакоў многіх стагоддзяў.
Веткаўская «Атлантыда» ўнікальна і шматгранна распрацоўвала гэтую тэму, уносячы, як заўсёды, сваё слова.
Стрыжнем выставачнай прасторы выступіць вобраз «Шлях мастака Ананіі», пэндзлю якога належала першая выява Збавіцеля.
Выстава «Іконы Веткі. Спас Нерукатворны» будзе дзейнічаць да 27 кастрычніка 2024 года.
Запрашаем на адкрыццё! Будзем рады пабачыцца з вамі на нашай выставе ў Мастацкім музеі.
Калі: 05.09.2024 у 17:00.
Дзе: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 24 (выставачны корпус Мастацкага музея).
Уваход вольны!