Навіны

Летнік неглюбскага ткацтва «Кросенцы» будзе праходзіць з 15 па 20 жніўня 2022 у аг. Неглюбка.

Вас чакае незабыўны тыдзень паглыблення ў тэхналогію і сімволіку традыцыйнага ткацтва. Лепшыя неглюбскія майстры і іх пераемнікі з Веткаўскага музея будуць дзяліцца таямніцамі неглюбскага ткацтва напрацягу ШАСЦІ ДЗЁН!

*** Запіс на Летнік АБАВЯЗКОВЫ (анкета і праграма Летніка неглюбскага ткацтва «Кросенцы» знаходзіцца ніжэй)

** Кошт удзелу: 20 BYN ЗА КОЖНЫ ДЗЕНЬ Летніка

* Па ўсіх пытаннях звяртацца да КУРАТАРА (+375(29) 335-06-00)

У кошт уваходзіць: матэрыялы для майстар-класаў і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, праезд Ветка-Неглюбка ў першы дзень і Неглюбка-Ветка ў апошні дзень, пражыванне і харчаванне.

Фiлiял Веткаўскага музея ў Гомелі прадстаўляе серыю куратарскіх лекцый-экскурсій "СВЕТ НЕВЕЧЕРНИЙ"

Кожную пятніцу а 18-й гадзiне супрацоўнiкi Веткаўскага музея запрашаюць разам спазнаваць таямніцы традыцыйнай культуры ў асяроддзі выставачных праектаў!

Расклад куратарскіх лекцый-экскурсій на МАЙ:

Не так даўно мы адкрылі для вас выставу, прысвечаную Папсуеўцы - гэта адна з першых веткаўскіх слабод, заснаваная стараабрадцамі. У межах выставы мы запланавалі серыю сустрэч, расклад якіх прыводзім ніжэй! Кожную суботу ў 15:00 мы з вамі будзем сустракацца ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі!

Май:

  • 15.05 - 18:00 – «Кураторская экскурсия. Введение» (Никитин А.С.)
  • 29.05 - 15:00 – «Ой же вы, 12 лихорадок, дочерей Иродовых...» Целебная икона из Попсуевки. (Нечаева Г.Г.)

Веткаўскі музей працягвае працаваць для Вас у Online-фармаце. Усе жнівеньскія сустрэчы прысвечаны новай і вельмі цікавай выставе, пра якую мы раскажам трошкі пазней. Не забываем, што кожную сераду ў 15:00 мы сустракаемся з Вамі.

Жнівеньскія тэмы Online-лекторыя «СРЕДА общения»:

  • 05.08 — «Акно, як яно ёсць». Драўляная архітэктурная разьба і веткаўскі стыль. (Скідан А.В.)
     
  • 12.08 — «Книга: окно в иной мир». Об «архитектуре» ветковских рукописей. (Лявонцьева С.І.)
     
  • 19.08«Архитектура Покрова». Ветковская иконопись. (Нячаева Г.Р.)
     
  • 26.08 — «Дом-Мір-Міф». Абрады і звычаі звязаныя з будоўляй дома. (Цалка П.М.)

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика