Запрашаем на лекцыю "Архітэктура Гомеля. Лабірынты часу".
Гэта лекцыя будзе прысвечана архітэктурнай спадчыне Гомеля канца 19 - пачатку 20 ст.
Вы дазнаецеся пра знакавыя будынкі горада, у тым ліку страчаныя. І нават іх пабачыце. Бо мы прадэманструем 6 макетаў будынкаў,
якія раней знаходзіліся альбо існуюць і зараз на вуліцах Савецкая, Працоўная, Пралетарская і Інтэрнацыянальная.
Макеты будынкаў былі створаны па замове нашага музея студэнтамі факультэта "Архітэктура і будаўніцтва" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Лекцыю правядзе Юрый Катляроў, дырэктар Веткаўскага музея.
Мова лекцыі - руская.
Калі: 8.12 (нядзеля) у 12:00
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея -г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 5 BYN.
Неабходны папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98