Настае магічны калядна-навагодні перыяд!
Зрабіць гэты час сапраўды чароўным дапамогуць атмасферныя святочныя імпрэзы.
Лепшы варыянт - “Батлейка ў Веткаўскім”!
Што будзе ў праграме:
• Мы раскажам вам пра традыцыйны калядны стол, абавязковую страву - куццю, і пакажам, як трэба накрываць калядны стол па ўсім правілам традыцыі.
• Разам спяем калядкі - усе жадаючыя будуць ператварацца ў калядоўшчыкаў і атрымліваць за спевы салодкія падаруначкі (мы б на вашым месцы загадзя падрыхтаваліся і падвучылі парачку калядак).
• Цвік нашай праграмы - батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад” - п’еса па аднаму з самых папулярных біблейскіх сюжэтаў беларускай батлейкі*.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 (232) 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
Калі: 23.12 (панядзелак), 27.12 (пятніца), 28.12 (субота) у 12:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея - Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Узрост: ад 3х год і да бясконцасці.
Кошт: 7 BYN з чалавека. Бясплатна для дзяцей да 5 год (уключна), але абавязкова ў суправаджэнні дарослага.
*Батлейка - беларускі лялечны тэатр. Для пастановак выкарыстоўваецца спецыяльны домік у выглядзе жылля або царквы. Ролі ўсіх ляляк, часцей за ўсё, выконвае адзін батлеечнік.
**Малюнак для ілюстрацыі - з сеціва.