Наперадзе нас чакае адна з найцудоўнейшых беларускіх традыцый - калядаванне і шчадраванне.
І як бы было прыгожа спяваць традыцыйныя калядкі і шчадроўкі!
Прыходзьце да нас на заняткі па традыцыйных спевах. Мы разам развучым самыя прыгожыя калядкі і шчадроўкі нашага рэгіёна.
На занятках "Школкі традыцыйных спеваў" няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні. Мы лёгка і весела вучым нашы традыцыйныя песні
Такія супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.
Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.
Час правядзення: 14.12 у 14:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: бясплатна.