Навіны

Instagram_post_-_169 _средний_размер.png

Запрашаем на тэматычную экскурсію па экспазіцыі Веткаўскага музея! 

Скразная тэма, якая праходзіць праз усе тры паверхі музея - вобраз (архетып) каня ў традыцыйнай культуры. Нечакана? Нарэшце настаў час расказаць пра гэта.

Пасля экскурсіі ўсіх чакае майстар-клас "Саламяны конь". Кожны з вас забярэ дадому свой вобраз каня. Прыклад - на фота. 

Правядзе экскурсію Галіна Рыгораўна Нячаева - мастацтвазнаўца, працуе ў Веткаўскім музеі амаль з першага дня яго адкрыцця, з'яўлялася дырэктарам музея з 1988 па 2018 гг., адна з аўтараў канцэпцыі экспазіцый музея.

Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375 233 04-27-49 (з 9:00 да 18:00).

Калі: 16.02 (нядзеля), у 12:00
Працягласць: 1,5 - 2 гадзіны
Месца правядзення: Веткаўскі музей - Ветка, Красная плошча, 5 
Кошт: 12 BYN 

Frame_4609.jpg

У нядзелю 9 лютага запрашаем вас на заняткі па традыцыйных спевах!

Працягнем вывучаць і спяваць стрэчанскія ды веснавыя песні!

Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

На такіх занятках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.

Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

Перад тым, як заспяваць, на занятках адбываецца пэўная галасавая і дыхальная гімнастыка. Такая размінка ды спевы ў народнай манеры - шыкоўна аздараўляе і голас, і арганізм у цэлым.

Час правядзення: 09.02 у 13:30.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна

Instagram_post_-_115 _средний_размер.png

Працягваем серыю майстар-класаў па абярэжным лялькам. 
І ў гэтым месяцы - абярэг для закаханых. "Неразлучнікі" - сімвал шчаслівага сямейнага саюза.

Рукі лялек - адна суцэльная лінія, якая аб’ядноўвае жаночую і мужчынскую фігуры. Гэта значыць, што ў жыцці яны будуць разам і ў бядзе, і ў радасці, іх сям’я будзе моцная.

Яшчэ лялькі абвязаныя адной ніткай. Каб сям'я была моцная, трэба берагчы тую нітачку, якая аб'ядноўвае закаханых, робіць іх роднымі адзін для аднаго.

Колькасць месцаў абмежаваная. Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

Калі: 08.02 (субота), у 14:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 7 BYN. 

Frame_4679 _средний_размер.png

Запрашаем на куратарскую экскурсію па выставе "Варвара, Мікола і Зосіма. Архетыпы бабіцкай іконы", якая завяршае сваю працу ў гэтым месяцы.

Гэта прыгожая, каларытная і цікавая выстава пра беларускі народны іканапіс. А менавіта - творы Бабіцкай школы, якія ў простых з выгляду кампазіцыях захоўваюць наймагутнейшы пласт традыцыйнай культуры са шматвяковай гісторыяй.

На выставе паказана перапляценне промыслу і міфа, фальклору і народнага рэлігійнага календара. Мы тут літаральна матэрыялізавалі архетыпы бабіцкай іконы.

Побач з выявамі святых Варвары, Зосімы, Міколы, Савація і Уласія - абрадавыя свечы, рытуальнае печыва, якім кармілі хатнюю скаціну, пчаліны мёд у сотах, частка чэрапа каня, шкура мядзведзя, ручнікі і тэксты замоў на палотнах, і багата яшчэ чаго.

Дазнацца пра патаемны сэнс гэтых перапляценняў мы прапануем на куратарскай экскурсіі, якую правядзе аўтар выставы Галіна Рыгораўна Нячаева.

*Відэазапісу экскурсіі не будзе.

Колькасць месцаў абмежаваная.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Калі: 09.02 (нядзеля), у 12:00
Працягласць: каля гадзіны.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 5 BYN 

Увага!

У Веткаўскага музея новы email:

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Пішыце цяпер толькі на гэты адрас. 

Frame_4609.jpg

У нядзелю 2 лютага запрашаем вас на заняткі па традыцыйных спевах!

Працягнем вывучаць і спяваць стрэчанскія ды веснавыя песні!

Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

На такіх занятках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.

Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

Перад тым, як заспяваць, на занятках адбываецца пэўная галасавая і дыхальная гімнастыка. Такая размінка ды спевы ў народнай манеры - шыкоўна аздараўляе і голас, і арганізм у цэлым.

Час правядзення: 26.01 у 14:00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна

Frame_4635.jpg

Запрашаем на майстар-клас па пляценні гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!

Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па адным пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.

*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)

Кошт: 12 BYN.

Калі: 01.02 (субота), у 12:00.

Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла). 

Frame_4686 _средний_размер.png

Экскурсія па Спасавай слабадзе - адным з самых цікавых гістарычных раёнах Гомеля.

З часоў свайго існавання, а менавіта, з сярэдзіны XVIII стагоддзя, раён Спасава слабада быў месцам пражывання стараабрадцаў. Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля, як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.

Падчас экскурсіі мы:

  • разгледзім гісторыю Гомеля праз малавядомыя факты пра яго стараабрадніцкую спадчыну;
  • абмяркуем гісторыю стараабрадцаў Гомеля, захаваную і страчаную спадчыну, дамы, сакральныя збудаванні;
  • з дазволу настаяцеля стараабрадніцкай Спаса-Праабражэнскай царквы, айца Сергія, патрапім у сам храм.

Экскурсійны маршрут "Спасава слабада. Стараабрадцы Гомеля" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.

Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98.

Падчас экскурсіі мы наведаем стараабрадніцкі Спаса-Праабражэнскі храм. Для тых, хто хоча наведаць сам храм, пажадана адпаведна апрануцца: жанчынам - сукенка/спадніца ніжэй за калена, хустка.

Калі: 01.02 (субота) у 10:00
Дзе: Збор у філіяле Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 10 BYN

Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00) 

Frame_404 _средний_размер.png

Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і гомельскім філіяле музея на ЛЮТЫ

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.

Новая выстава:

Адкрыццё новай выставы “Срэбраны звон душы. Дынастыя чаканшчыкаў Свяшчэннікавых”
28.02 (пятніца) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

Экскурсіі (абавязковы папярэдні запіс):

“Спасава Слабада. Стараабрадцы Гомеля” – пешаходная экскурсія па гістарычным раёне Гомеля
01.02 (субота) 10:00, збор каля філіяла Веткаўскага музея
кошт: 10 BYN

Экскурсія па выставе “Варвара, Мікола і Зосіма. Архетыпы бабіцкай іконы” з яе куратарам
09.02 (нядзеля) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 5 BYN

Тэматычная экскурсія па экспазіцыі Веткаўскага музея “Вобраз каня ў традыцыйнай культуры” + майстар-клас “Саламяны конь”
16.02 (нядзеля) 12:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: 12 BYN

Майстар-класы (абавязковы папярэдні запіс) і спевы:

Неглюбская гарлячка
01.02 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN

Лялька “Неразлучнікі”
08.02 (субота) 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Лепка з гліны
08.02, 22.02 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN (+5 BYN 8-га і 10 BYN 22-га майстру за абпал вырабу ў печцы)

Майстар-класы па ткацтве з ласкутоў тканіны “Нацянькі”
па нядзелях, па папярэднім запісе, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: бясплатна

Заняткі “Школкі традыцыйных спеваў” – вывучаем і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна
у выходныя дні (сачыце за падрабязным анонсам), філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна

 

Frame_4609.jpg

У нядзелю 26 студзеня запрашаем вас на заняткі па традыцыйных спевах!

Будзем спяваць стрэчанскія песні!

 Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

На такіх занятках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.

Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

Перад тым, як заспяваць, на занятках адбываецца пэўная галасавая і дыхальная гімнастыка. Такая размінка ды спевы ў народнай манеры - шыкоўна аздараўляе і голас, і арганізм у цэлым.

Час правядзення: 26.01 у 14:00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна

Instagram_post_-_172.jpg

Запрашаем на лекцыю "Архітэктура Спасавай слабады".

Спасава слабада - адзін з самых цікавых гістарычных раёнаў Гомеля. Заможны, дагледжаны, ён быў месцам пражывання стараабрадцаў.

На тэрыторыі Спасавай слабады і ў яе ваколіцах размяшчаліся знакавыя будынкі горада. Некаторыя захаваліся, а частка назаўсёды страчаная.

Але вы зможаце іх пабачыць! На лекцыі мы прадэманструем макеты і графічныя рэканструкцыі гэтых будынкаў.

Макеты створаны па замове нашага музея студэнтамі факультэта "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Графічныя рэканструкцыі створаны супрацоўнікам нашага музея, адным з самых дасведчаных спецыялістаў па драўлянай архітэктуры рэгіёна, Андрэем Скіданам, які і правядзе лекцыю.
*Мова лекцыі - беларуская.

Неабходны папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)


Калі: 25.01 (субота) у 12:00
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 5 BYN.

Frame_4635.jpg

Запрашаем на майстар-клас па пляценні гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!

Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па два пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.

*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)

Кошт: 12 BYN.

Калі: 18.01 (субота), у 12:00.

Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

 14 студзеня ў межах дабрачыннай акцыі "Музей адкрыты для вас" пенсіянерам можна будзе бясплатна наведаць Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял.

Умова бясплатнага наведвання - паказаць пенсійнае пасведчанне.
*Бясплатным будзе самастойнае наведванне ўсіх выстаў, без экскурсавода.

 Філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
 Час працы: з 9:30 да 18:00.

 Веткаўскі музей - г. Ветка, Чырвоная плошча, 5.
 Час працы: з 9:00 да 18:00.   

Instagram_post_-_167.jpg

Запрашаем на новую экскурсію па экспазіцыі Веткаўскага музея!

Гэта экскурсія пакажа вам тое, што вы ніколі не заўважалі, нават калі былі ў нашым музеі 2-3-5 раз. І мы яшчэ пра гэта ніколі не расказвалі!

Скразная тэма, якая праходзіць праз усе тры паверхі музея - вобраз (архетып) каня ў традыцыйнай культуры. Нечакана? Нарэшце настаў час расказаць пра гэта.

Правядзе экскурсію Галіна Рыгораўна Нячаева - мастацтвазнаўца, працуе ў Веткаўскім музеі амаль з першага дня яго адкрыцця, з'яўлялася дырэктарам музея з 1988 па 2018 гг., адна з аўтараў канцэпцыі экспазіцый музея.

*Відэазапісу экскурсіі не будзе.

Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375 233 04-27-49 (з 9:00 да 18:00).

Калі: 12.01 (нядзеля), у 12:00
Працягласць: 60-80 хвілін

Месца правядзення: Веткаўскі музей - Ветка, Красная плошча, 5
Кошт: 7 BYN
Тэлефон для запісу: +375 233 04-27-49 (з 9:00 да 18:00). 

Веткаўскі музей і наш гомельскі філіял 6 студзеня працуюць да 17:00 (уваход у экспазіцыю да 16:30).
7 студзеня мы не працуем.

Frame_402_Medium.png

Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і гомельскім філіяле музея на СТУДЗЕНЬ:

*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.

Святочная імпрэза (абавязковы папярэдні запіс):
Калядная батлейка - паглядзім батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад” і разам пакалядуем
06.01 (выходны панядзелак) 12:00 і 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN

Экскурсія:
Семантычная экскурсія па экспазіцыі Веткаўскага музея "Вобраз каня ў традыцыйнай культуры"
12.01 (нядзеля) 12:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: 7 BYN

Лекцыя:
"Спасава Слабада" - лекцыя пра архітэктурную спадчыну Гомеля з дэманстрацыяй макетаў і графічных рэканструкцый будынкаў, у тым ліку страчаных
25.01 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 5 BYN

Майстар-класы (абавязковы папярэдні запіс):
Саламяны павук
06.01 (выходны панядзелак) 10:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN


Лялька "Калядны анёл"
06.01 (выходны панядзелак) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN


Неглюбская гарлячка
18.01 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN


Майстар-класы па ткацтве з ласкутоў тканіны "Нацянькі"
па нядзелях, па папярэднім запісе, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: бясплатна

Да канца снежня наведванне Веткаўскага музея і нашага гомельскага філіяла будзе бясплатным!

Будзем рады бачыць вас на нашых выставах

*Бясплатныя ўваходныя квіткі. Калі захочаце ўзяць экскурсію, то працу экскурсавода трэба будзе аплаціць (14 ці 7 рублёў у Веткаўскім музеі і 8 ці 4 рублі ў нашым гомельскім філіяле).

**Акцыя не распаўсюджваецца на экскурсійныя групы, арганізаваныя турфірмамі.

Веткаўскі музей
г. Ветка, Красная плошча, 5 (з 9.00 да 18.00 - уваход у экспазіцыю да 17:30)
+375(2330)4-27-49

філіял Веткаўскага музея
г. Гомель, плошча Леніна, 4а (з 9:30 да 18:00 - уваход у экспазіцыю да 17:30).
+375(0232)50-96-97. 

З 20 па 25 снежня ў нашым музеі ў Ветцы, а таксама ў гомельскім філіяле не будзе даступна аплата праз тэрмінал.

Таму, калі вы збіраецеся наведаць музей ці набыць сувеніры ў нашых крамках, бярыце з сабой наяўныя грошы.

Frame_4651.jpg

Дадатковыя даты каляднай Батлейкі!

Столькі жадаючых наведаць нашу чароўную калядна-навагоднюю імпрэзу "Батлейка ў Веткаўскім" 

Таму мы з радасцю дадаем яшчэ дзве даты: 28 снежня а 15-й гадзіне і 6 студзеня а 12-й гадзіне.

Што будзе ў праграме:

  • Мы раскажам вам пра традыцыйны калядны стол, абавязковую страву - куццю, і пакажам, як трэба накрываць калядны стол па ўсім правілам традыцыі.
  • Разам спяем калядкі - усе жадаючыя будуць ператварацца ў калядоўшчыкаў і атрымліваць за спевы салодкія падаруначкі (мы б на вашым месцы загадзя падрыхтаваліся і падвучылі парачку калядак).
  • Цвік нашай праграмы - батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад” - п’еса па аднаму з самых папулярных біблейскіх сюжэтаў беларускай батлейкі*.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 (232) 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).

Калі: 28.12 (субота) у 15:00, 06.01(выходны панядзелак) у 12:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея - Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Узрост: ад 3х год і да бясконцасці.
Кошт: 7 BYN з чалавека. Бясплатна для дзяцей да 5 год (уключна), але абавязкова ў суправаджэнні дарослага.

*Батлейка - беларускі лялечны тэатр. Для пастановак выкарыстоўваецца спецыяльны домік у выглядзе жылля або царквы. Ролі ўсіх ляляк, часцей за ўсё, выконвае адзін батлеечнік.
**Малюнак для ілюстрацыі - з сеціва.

5_Medium.png

20 снежня ў Веткаўскім музеі (у Ветцы) адбудзецца адкрыццё выставы «Неглюбка_33АК000089».

У 1970-я гг. слава Неглюбкі грымела. Створаныя яе ткачыхамі ручнікі дарылі высокім гасцям, іх набывалі знакамітыя музеі кшталту Метраполітэн і Луўра. Неглюбскія ручнікі ўпрыгожвалі адну з залаў штаб-кватэры ААН.

Жыццё не стаіць на месцы. Мяжа стагоддзяў – і тысячагоддзяў! – унесла карэктывы ў сучасны побыт. Разам з традыцыйным вясковым укладам адыходзяць у нябыт звычаі, якія нядаўна падаваліся вечнымі. Але неглюбская тэкстыльная традыцыя працягваецца.

Ад 2016 г. яна – у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 33АК000089 – гэта шыфр, нададзены неглюбскай тэкстыльнай традыцыі ў катэгорыі ГКК – А. Гэта абазначае, што традыцыя належыць да аўтэнтычных і нязменных.

Цэнтральнае месца, як і раней, належыць ручнікам. Урачыстае, магутнае паліхромнае гучанне неглюбскіх ручнікоў сёння зачароўвае не менш, чым 50 гадоў таму. Але ручнікі ў гэтай экспазіцыі – не рэплікі, не бяздумныя копіі, хаця і маюць яскравыя рысы пераемнасці.

Прадстаўленыя на выставе творы выкананы рукамі сучасных неглюбскіх ткачых – Людмілы Васільеўны Кавалёвай, Алены Мікалаеўны Дзямчыхінай, Таццяны Паўлаўны Суглоб. Кожная з іх – Народны майстар Беларусі. Кожная пераймала сваё майстэрства ад неглюбскіх ткачых папярэдніх пакаленняў. Кожная мае свой непаўторны почырк у межах традыцыі.

Праект “Неглюбка_33АК000089” – чарговая спроба паглыбіцца ў шматгранны і надзвычай багаты сусвет неглюбскага мастацтва. Спрычыніцца і – наколькі гэта магчыма – зразумець яго шыфр, шыфр неглюбскай тэкстыльнай традыцыі, пранесены рукамі руплівых захавальніц праз бездані часу.

На адкрыцці выставы будуць прысутнічаць самі неглюбскія майстрыцы Людміла Кавалёва, Алена Дзямчыхіна і Таццяна Суглоб. Цудоўная мажлівасць пазнаёміцца з імі асабіста!

 Запрашаем на адкрыццё!

Калі: 20.12 (пятніца) у 15:00.

Дзе: г. Ветка, Красная плошча, 13 (адміністратыўны будынак музея)

Уваход вольны!

Тэлефон музея: +375 (2330) 4-27-49 

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg 
69e507c1a83f35cde4d6379adf4dd406.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика