Запрашаем на куратарскую экскурсію па выставе "Шлях крыжа", якая прадстаўлена ў нашым гомельскім філіяле.
Куратарская - гэта экскурсія ад аўтара выставы, на якой вы даведаецеся пра ўсе сэнсы, закладзеныя ў выставачны праект.
Выстава "Шлях крыжа" расказвае пра месца крыжа (аднаго з першых сімвалаў чалавецтва) ва ўсіх праяўленнях жыццядзейнасці чалавека. Ад нараджэння, праз увесь жыццёвы шлях, да пахавання.
Гэтым разам куратарскую экскурсію правядзе суаўтар выставы, навуковая супрацоўніца музея, магістр тэалогіі Вольга Афанасьева.
Мова экскурсіі - руская.
*Відэазапісу экскурсіі не будзе.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98(з 9:30 да 18:00).
Калі: 23.11 (субота), у 12:00
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 7 BYN
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)