У суботу 16 лістапада ў філіяле Веткаўскага музея мы зладзім майстар-клас "Дзявочы вяночак".
На майстар-класе вы навучыцеся рабіць традыцыйны вясельны вянок, які цяпер, у сучасным жыцці, можна лёгка адаптаваць пад аксесуар для вечарыны ці фотасесіі, альбо сапраўды выкарыстаць як цікавы акцэнт на сваім вяселлі!
Для таго, каб зрабіць такі вянок цалкам, спатрэбіцца не адна гадзіна. Таму падчас майстар-класа вы зробіце некалькі элементаў для будучага вяночка і дазбіраць яго зможаце ўжо самастойна.
З сабой на майстар-клас бярыце абадок (абруч) для галавы, той, што з цвёрдым каркасам.
Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698.
Кошт: 12 BYN.
Калі: 16.11 (субота), у 12:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4А (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)