У нядзелю 3 лістапада запрашаем вас на заняткі па традыцыйных спевах!
Восень - гэта той час, калі спраўлялі вяселлі! Таму ў лістападзе мы будзем вывучаць і спяваць традыцыйныя вясельныя песні!
Развучым песні Ельскага, Жыткавіцкага і Калінкавіцкага раёнаў.
На занятках "Школкі традыцыйных спеваў" няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні. Мы лёгка і весела вучым нашы традыцыйныя песні
Такія супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.
Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.
Час правядзення: 03.11 у 13:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: бясплатна.