Працягваем цыкл майстар-класаў па абрадавай ляльцы!
У лістападзе мы зробім абярэжную ляльку "На шчасце"!
Гэта лялька мае цікавую адметнасць, якая адразу ж кідаецца ў вочы - доўгую-доўгую касу. І не проста так. Бо каса - сімвал дзявочай сілы, прыгажосці, добрага здароўя і шчаслівай долі.
Такая доўгакосая лялька з'яўляецца талісманам і абярэгам для маленькіх дзяўчатак, маладых дзяўчат і замужніх жанчын. Абярэгам іх шчасця!
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
*Гатовую ляльку "На шчасце" можна набыць у сувенірных крамках музея ў Ветцы і нашага гомельскага філіяла.
Калі: 09.11 (субота), у 14:00.
Кошт: 7 BYN.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).