У гэтую пятніцу 23 жніўня ў Веткаўскім музеі (што ў Ветцы) можна будзе паслухаць, як гучыць Мірскі распеў.
На нашых выставах вы маглі бачыць рукапісныя зборнікі знаменнага спеву (на фота) - гэта від старажытнарускага богаслужбовага спеву, дзе запісы зробленыя крукавой натацыяй.
Але як гучыць знаменны распеў? У гэтую пятніцу можна будзе пачуць і пабачыць!
Дар'я Захаранкова, навучэнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, праілюструе Мірскі распеў, які з'яўляецца варыянтам знаменнага спеву.
Калі: 23.08, 16:00 (працягласць каля гадзіны)
Дзе: Ветка, Красная плошча, 5
Кошт: уваходны квіток у музей (дарослыя - 6 BYN, пенсіянеры - 5 BYN, студэнты - 4 BYN, школьнікі - 3 BYN)
Майстар-класы па лепцы з гліны 24 жніўня ў 11:00.
Узрост: ад 12 год (да 12-ці абавязкова суправаджэнне дарослага)
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 і перадаплата наяўнымі ў філіяле музея.
Кошт удзелу: 15 BYN*
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.
Пры жаданні, свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (+5 BYN - аплачваецца наяўнымі майстру). Абпаленыя вырабы можна будзе забраць праз 3-4 тыдні.
Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.
Час правядзення: 24.08 (субота), 11:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)
Экскурсія па Спасавай слабадзе - адным з самых цікавых гістарычных раёнах Гомеля.
З часоў свайго існавання, а менавіта, з сярэдзіны XVIII стагоддзя, раён Спасава слабада быў месцам пражывання стараабрадцаў. Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля, як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.
Падчас экскурсіі мы:
Экскурсійны маршрут "Спасава слабада. Стараабрадцы Гомеля" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсіі будзе дырэктар музея Юрый Катляроў.
Колькасць месцаў абмежаваная - 15 чалавек. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98.
Падчас экскурсіі мы наведаем стараабрадніцкі Спаса-Праабражэнскі храм. Для тых, хто хоча наведаць сам храм, пажадана адпаведна апрануцца: жанчынам - сукенка/спадніца ніжэй за калена, хустка, доўгія рукавы; мужчынам - доўгія нагавіцы (не шорты), доўгія рукавы.
Калі: 17.08 у 10:00
Дзе: Збор у філіяле Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 6 BYN
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)
Майстар-класы па лепцы з гліны 10 жніўня ў 11:00.
Узрост: ад 12 год (да 12-ці абавязкова суправаджэнне дарослага)
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 і перадаплата наяўнымі ў філіяле музея.
Кошт удзелу: 15 BYN*
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.
Пры жаданні, свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (+5 BYN - аплачваецца наяўнымі майстру). Абпаленыя вырабы можна будзе забраць праз 3-4 тыдні.
Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.
Час правядзення: 10.08 (субота), 11:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)
Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і гомельскім філіяле музея на ЖНІВЕНЬ:
*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.
Экскурсія (абавязковы папярэдні запіс):
- "Спасава Слабада. Стараабрадцы Гомеля" - пешаходная экскурсія па гістарычным раёне Гомеля
17.08 (субота) 10:00, збор у філіяле Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 6 BYN
Майстар-класы (абавязковы папярэдні запіс):
- Майстар-класы па ткацтве "Нацянькі"
04.08, 11.08, 18.08, 25.08 (нядзелі), Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: бясплатна
- Лепка з гліны
10.08, 24.08 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошты: 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)
Запрашаем на майстар-клас па пляценні гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!
Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.
Гарлячка, зробленая ўласнаруч, можа стаць цудоўным падарункам як для сябе, так і для вашай маці/сястры/сяброўкі!
На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.
Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па два пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)
Кошт: 12 BYN.
20.07 (субота), у 11:00.
г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)
Майстар-клас па лепцы з гліны 27 ліпеня ў 11:00.
Будзем рабіць свістулькі! Таму па часе гэта зойме больш за дзве гадзіны, і кошт складзе 20 рублёў.
Узрост: на лепку свістулек толькі ад 16 год!
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 і перадаплата ў філіяле музея.
Кошт: 20 BYN*
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.
Пры жаданні, свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (+5 BYN - аплачваецца наяўнымі майстру).
Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.
Таксама можаце загадзя пашукаць прыклады, што б вы хацелі зляпіць (посуд, упрыгожванне і інш.) - і майстар падкажа вам, як гэта зрабіць.
Час правядзення: 27.07 (субота), 11:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)
Экскурсія па Спасавай слабадзе - адным з самых цікавых гістарычных раёнах Гомеля.
З часоў свайго існавання, а менавіта, з сярэдзіны XVIII стагоддзя, раён Спасава слабада быў месцам пражывання стараабрадцаў. Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля, як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.
Падчас экскурсіі мы:
- разгледзім гісторыю Гомеля праз малавядомыя факты пра яго стараабрадніцкую спадчыну;
- абмяркуем гісторыю стараабрадцаў Гомеля, захаваную і страчаную спадчыну, дамы, сакральныя збудаванні;
- з дазволу настаяцеля стараабрадніцкай Спаса-Праабражэнскай царквы, айца Сергія, патрапім у сам храм.
Экскурсійны маршрут "Спасава слабада. Стараабрадцы Гомеля" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсіі будзе дырэктар музея Юрый Катляроў.
Колькасць месцаў абмежаваная - 15 чалавек. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98.
Падчас экскурсіі мы наведаем стараабрадніцкі Спаса-Праабражэнскі храм. Для тых, хто хоча наведаць сам храм, пажадана адпаведна апрануцца: жанчынам - сукенка/спадніца ніжэй за калена, хустка, доўгія рукавы; мужчынам - доўгія нагавіцы (не шорты), доўгія рукавы.
Калі: 27.07 у 10:00
Дзе: Збор у філіяле Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 6 BYN
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98
Сёння па тэхнічных прычынах наш гомельскі філіял не працуе да 13:00
Выбачайце за магчымыя нязручнасці.
Запрашаем на майстар-клас па вырабе гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!
Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.
А вучыць плесці неглюбскую гарлячку вас будзе наша навуковая супрацоўніца Святлана Петрышэнка, якая сама з'яўляецца неглюбчанкай. Што можа быць яшчэ аўтэнтынчней?
На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.
Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але вы можаце ўзяць і свой - спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў, па два пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00).
Кошт: 10 BYN.
Калі: 13.07 (субота), у 11:00.
Дзе: г. Ветка, Красная плошча, 5
Тэлефон для запісу: +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00)
Майстар-клас па лепцы з гліны 13 ліпеня ў 11:00.
Узрост: ад 12 год (да 12-ці абавязкова суправаджэнне дарослага)
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 і перадаплата ў філіяле музея.
Кошт: 15 BYN*
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.
Пры жаданні, свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (+5 BYN - аплачваецца наяўнымі майстру).
Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.
Таксама можаце загадзя пашукаць прыклады, што б вы хацелі зляпіць (посуд, упрыгожванне і інш.) - і майстар падкажа вам, як гэта зрабіць.
Час правядзення: 13.07 (субота), 11:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)
Майстар-клас па лепцы з гліны 13 ліпеня ў 11:00.
Будзем рабіць свістулькі! Таму па часе гэта зойме больш за дзве гадзіны, і кошт складзе 20 рублёў.
Узрост: на лепку свістулек толькі ад 16 год!
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 і перадаплата ў філіяле музея.
Кошт: 20 BYN*
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.
Пры жаданні, свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (+5 BYN - аплачваецца наяўнымі майстру).
Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.
Таксама можаце загадзя пашукаць прыклады, якую свістульку хацелі б зляпіць - і майстар падкажа вам, як яе зрабіць.
Час правядзення: 13.07 (субота), 11:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)
2 і 3 ліпеня мы працуем так:
Веткаўскі музей (у Ветцы) - з 9:00 да 17:00, уваход у экспазіцыю да 16:30
Гомельскі філіял музея (у Гомелі) - з 9:30 да 17:00, уваход у экспазіцыю да 16:30
Запрашаем вас на купальскую імпрэзу “Ой, рана на Івана…”
На імпрэзе будзе:
- лекцыя ад Галіны Рыгораўны Нячаевай пра Купалле, гісторыю і традыцыі гэтага свята;
- майстар-клас па пляценні купальскіх вяночкаў. Вы дазнаецеся і як правільна іх плесці, і што далей з імі трэба рабіць;
- майстар-клас па купальскім лялякам-мотанакам.
Дата: 06.07, з 14 да 16 гадзін.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: бясплатна, але вітаецца данат (ахвяраванне) любога памеру.
З сабой можаце ўзяць вашы любімыя палявыя кветкі для вянка, і абавязкова бярыце выдатны настрой і кампанію.
*Запіс не патрэбны
*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.
Выстава аднаго дня:
Выстава, прымеркаваная да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь
03.07 (серада), Ветка, Красная плошча
кошт: бясплатна
Святочная імпрэза:
"Ой, рана на Івана" - купальская імпрэза
06.07 (субота) 14:00-16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна
Экскурсія:
"Спасава Слабада. Стараабрадцы Гомеля" - пешаходная экскурсія па гістарычным раёне Гомеля
27.07 (субота) 10:00, збор у філіяле Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 6 BYN
Майстар-класы:
Неглюбская гарлячка
13.07 (субота) 11:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: 10 BYN
Неглюбская гарлячка
20.07 (субота) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN
Майстар-класы па ткацтве "Нацянькі"
07.07, 14.07, 21.07, 28.07 (нядзелі), Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: бясплатна
Лепка з гліны
13.07, 27.07 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошты: 20 BYN і 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)
Даражэнькія!
У нядзелю 30 чэрвеня запрашаем вас на супольныя спеўкі!
Будзем вывучаць і спяваць купальскія і русальныя спевы!
На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.
Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.
Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.
Час правядзення: 30.06 у 13:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: бясплатна.
Даражэнькія!
У нядзелю 23 чэрвеня запрашаем вас на супольныя спеўкі!
Будзем вывучаць і спяваць купальскія і русальныя спевы!
На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.
Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.
Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.
Час правядзення: 23.06 у 13:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: бясплатна.
Інфармацыйны ліст
Паважаныя калегі і сябры Веткаўскага музея!
Запрашаем вас узяць удзел у ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «“Дабы не предати небытию надобные вещи”. Стараабрадніцтва як гісторыка-культурны феномен», якая адбудзецца 18-19 кастрычніка 2024 года. Арганізатары канферэнцыі: Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт, ДУК “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава», Асветніцкі аддзел РПСЦ (г. Масква).
Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі запрашаем спецыялістаў у галіне вывучэння гісторыі, культуры, мовы, фальклору і захавання спадчыны стараабрадцаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў устаноў адукацыі і культуры, усіх зацікаўленых тэмай.
Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская.
На канферэнцыі мяркуецца праца па наступных кірунках:
1.Гістарычныя лёсы стараабрадніцтва. Гісторыя стараабрадніцкіх цэнтраў. Тэарэтычныя і практычныя праблемы традыцыйнай ідэалогіі стараабрадніцтва. Духоўныя настаўнікі стараабрадніцтва. Стараабрадніцкая міграцыя. Праблемы міжкультурнага ўзаемадзеяння.
2.Этнакультура стараабрадцаў. Міжкультурная камунікацыя, культурная і моўная ідэнтычнасць стараабрадцаў. Фальклор як арганічная частка духоўнай культуры стараабрадцаў. Рэлігійная свядомасць і фальклорна-бытавая культура.
3.Кніжная культура стараабрадніцтва.
4.Стараабрадніцкі іканапіс і яго рэгіянальныя асаблівасці, абумоўленасць, традыцыяналізм і наватарства, культуралагічныя сувязі, персаналіі.
5.Праблемы захавання і папулярызацыі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны стараабрадцаў. Матэрыяльная і духоўная спадчына стараабрадніцтва ў фондах музеяў, архіваў, бібліятэк і г.д.
Прадстаўленыя вышэй кірункі не могуць у поўнай меры ахапіць дыяпазон навуковых даследаванняў у гэтай галіне, таму Аргкамітэт прыме аўтарскія працы, прысвечаныя і іншай праблематыцы стараабрадніцтва.
На канферэнцыі мяркуюцца наступныя формы працы:
Тэкст даклада для публікацыі, аформлены ў адпаведнасці з прыведзенымі тут патрабаваннямі (https://docs.google.com/document/d/1t7Qk4RTx526QUZaCrAg0AMrFeGeZ6RsI/edit?usp=sharing&ouid=116960218288883663331&rtpof=true&sd=true), просім дасылаць на адрас Аргкамітэта канферэнцыі не пазней за 01.09.2024 г. Звяртаем вашу ўвагу, што ў друк будуць прыняты толькі тэксты, якія раней нідзе не былі апублікаваныя* Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіліць матэрыялы, якія не адпавядаюць праблематыцы і профілю канферэнцыі. Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі.
Усе выдаткі, звязаныя са знаходжаннем на канферэнцыі (праезд, пражыванне, харчаванне, культурная праграма і інш.), аплачваюцца асабіста ўдзельнікамі або за кошт накіроўваючага боку.
Для ўдзелу ў канферэнцыі просім вас накіроўваць заяўкі і матэрыялы не пазней за 1 верасня 2024 г.з паметкай: «“Дабы не предати небытию надобные вещи”. Стараабрадніцтва як гісторыка-культурны феномен» 18-19 кастрычніка 2024 г. Спасылка на форму заяўкі: https://docs.google.com/document/d/1_WSI0BnokmZj8-TzSjwPGnzybAgD5mt8/edit?usp=sharing&ouid=116960218288883663331&rtpof=true&sd=true
Умовы ўдзелу ў Канферэнцыі:
1. Неабходна запоўніць заяўку, што дадазена, і накіраваць запоўненую заяўку па прапанаванай форме на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
2. Аплата праезду - за кошт камандзіруючага боку; аплата гасцініцы - за ўласны кошт; Аргкамітэт пасадзейнічае размяшчэнню ўдзельнікаў у гасцініцах горада.
3. Усім удзельнікам будзе выдадзены сертыфікат або накіраваны па электроннай пошце па патрабаванні.
Кантактная асоба і адрас:
Афанасьева Вольга Васільеўна, +375291920731, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Дырэктар ДУК «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Г. Шклярава» Ю.П.Катляроў
*Тэксты дакладаў, якія не адпавядаюць патрабаванням, якія публікаваліся раней, прынятыя Аргкамітэтам пазней за 1 верасня 2024 года, у Зборнік Матэрыялаў канферэнцыі 2024 г. не ўвойдуць.
На майстар-класе будзем разбірацца ў асноўных тыпах перапляцення і паспрабуем ткаць рамізныя ўзоры
Гэта выдатная магчымасць паспрабаваць уласнымі рукамі - што такое ткаць і як гэта рабілі нашыя продкі!
Правядзе майстар-клас Мікола Асмалоўскі, наш супрацоўнік, які ўлюбёны ў ткацтва!
Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковы папярэдні запіс!
Каб запісацца, тэлефануйце +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00)
30.06 (нядзеля) у 12:00. Працягласць - 1-1,5 гадзіны.
г. Ветка, Красная плошча, 5.
Кошт: 7 BYN
Запрашаем на майстар-клас па вырабе гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!
Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.
Гарлячка, зробленая ўласнаруч, можа стаць цудоўным падарункам як для сябе, так і для вашай маці/сястры/сяброўкі!
На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.
Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па два пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)
Кошт: 12 BYN.
15.06 (субота), у 12:00.
г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)
© Copyright з 2013 года.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі (!) з актыўнай спасылкай на сайт-крыніцу.