У суботу ў філіяле Веткаўскага музея прайшла Ноч музеяў.
У гэтым годзе тэмай імпрэзы стала "Магія пляцення".
Магію самай старой тэхналогіі ўсяго чалавецтва - пляцення - мы раскрывалі вялікай колькасцю майстар-класаў: пляценне гарлячкі, паясоў, вясельных вяночкаў, розных прыгожых рэчаў з саломы, паперы, выраб абярэжных ляляк-мотанак, лепка плеценых узораў з гліны.
І, безумоўна, гэтая Ноч была пераплецена з нашымі магічнымі традыцыямі.
Наведвальнікі ўсіх узростаў, а асабліва моладзь, паўдзельнічалі ў рэканструкцыі архаічнага абраду "Ваджэнне і пахаванне стралы", а таксама сталі гасцямі на традыцыйным беларускім вяселлі, на якім маглі пакаштаваць сапраўдны палескі каравай.
У канцэртнай праграме ўзялі ўдзел фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Стаўбунскія вячоркі", фальклорны ансамбль "Святы Пакроў" і інструментальны ансамбль "Найгрыш" (гомельская сярэдняя школа №30), фальклорны ансамбль "Сінічкі", фальклорны ансамбль славянскай песні "Збіцень" (гомельская філармонія).
Хочам выказаць падзяку ўсім таленавітым удзельнікам нашай імпрэзы, якія падхапілі нашу ідэю і пагадзіліся дапамагчы нам зрабіць гэтае свята!
Гэта: фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Стаўбунскія вячоркі", фальклорны ансамбль "Святы Пакроў" і інструментальны ансамбль "Найгрыш" (сярэдняя школа №30), фальклорны ансамбль "Сінічкі" і асабіста Пятро і Марыя Бобікавы, фальклорны ансамбль славянскай песні "Збіцень" (гомельская філармонія), Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці, Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці, Гомельская бібліятэка-філіял №2, студэнты Гомельскага педагагічнага каледжа імя Л.Выгоцкага, рамеснікі, якія не толькі паказвалі свае вырабы, але і ладзілі цікавыя майстар-класы, і ўсе нашыя сябры, якія дапамагалі нам зладзіць свята.
А таксама дзякуем спонсарам ТЦ "Мебельны квартал" і ТАА ”Орион холл" за дапамогу ў правядзенні Ночы музеяў.
Наведаць экспазіцыі музея, паўдзельнічаць у майстар-класах і пацешыцца канцэртнай праграмай у гэтую Ноч можна было бясплатна.