🌳Сёння Галіна Рыгораўна Нячаева ўзяла ўдзел у стварэнні алеі ў гонар жанчын.

photo_2024-05-02_18-22-45.jpg

Жанчыны Веткі, якія маюць пэўныя дасягненні ў розных сферах жыцця горада, якімі ганарыцца Ветка і Веткаўскі раён, высадзілі туі, каб стварыць алею, прысвечаную жанчынам.

Высаджвалі дрэўцы на знакавым месцы для Галіны Рыгораўны. Зараз тут знаходзіцца Веткаўскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Але дагэтуль тут была школа, у якой Галіна Рыгораўна вучылася.
А яшчэ раней - на гэтым месцы стаяў стараабардніцкі Пакроўскі мужчынскі манастыр і царква пры ім. На жаль, у 1930 годзе будынак манастыра быў узарваны.

photo_2024-05-02_18-22-46.jpg

📸Дарэчы, на фота можаце пабачыць Галіну Рыгораўну разам з яе братам Аляксандрам Рыгоравічам.

photo_2024-05-02_18-22-48.jpg

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика