Даражэнькія, у суботу 18 мая запрашаем вас у сусвет "Магіі пляцення"
Гэта наша святочная імпрэза, якую мы ладзім у рамках міжнароднай акцыі "Ноч музеяў".
Ноч музеяў павінна быць магічнай. І мы раскрыем для вас магію самай старой тэхналогіі ўсяго чалавецтва - пляцення. І, безумоўна, гэтая Ноч будзе пераплецена з нашымі магічнымі традыцыямі.
18 мая (субота), з 16:00 да 22:30.
Уваход бясплатны, але вітаецца данат (ахвяраванне любога памеру).
Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі - пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
ПРАГРАМА нашай Ночы:
на Сцэнічнай пляцоўцы (прастора каля будынка музея) можна будзе:
18:00-18:15 - пабачыць абрад "Пахаванне стралы", рэканструкцыю зладзім з удзелам цудоўнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля "Стаўбунскія вячоркі"
18:15-18:45 - паглядзець-паслухаць выступы фальклорных ансамбляў з абрадавымі спевамі (выступяць калектывы
СШ №30 "Святы Пакроў" і "Найгрыш")
18:45-19:00 - паўдзельнічаць у абрадзе "Пахаванне стралы" (працягнем рэканструкцыю абраду)
19:10-21:00 - стаць госцем на традыцыйным беларускім Вяселлі, на якім абавязкова будуць танцы пад гармонік
21:00-22:00 - нацешыцца мелодыкай нашых народных песень падчас выступу фальклорнага ансамбля славянскай песні "Збіцень"
22:00-22:30 - завяршыць гэты цудоўны вечар сумесным праглядам фільма "Кола часу" - кіно пра ўвесь абрадавы цыкл Палесся
у Выставачных залах (унутры музея):
16:30-18:00 - навучыцца рабіць самыя прыгожыя традыцыйныя вясельныя вяночкі на майстар-класе
16:00-22:45 - наведаць нашы выставы “Варвара, Мікола і Зосіма. Архетыпы бабіцкай іконы”, “Брама”, “Пляценне. Тэхналогія як магія”, “Арнаменты Падняпроўя: сон і абуджэнне”
Пляцоўка рамеснікаў (прастора каля будынка музея):
16:00-20:00 - майстар-класы і выстава-продаж рэчаў ад рамеснікаў: пляценне рознай прыгажосці з лазы, бісеру, саломы, паперы, выраб абярэжных ляляк-мотанак, лепка плеценых узораў з гліны
Дзіцячая пляцоўка (прастора каля будынка музея)
16:00-20:00 - інтэрактыўныя майстар-класы і забавы для дзяцей
*Звяртаем увагу, што падчас правядзення мерапрыемства магчымы змены ў часе і складзе ўдзельнікаў.