Сёння ў адміністрацыйным будынку Веткаўскага музея адбылася прэзентацыя выставы "Як нашы дзяды ваявалі…"
На выставе паказаны вобраз воіна ў шырокім сэнсе, які жыве ў нашай традыцыйнай і культурнай свядомасці. Гэта і святыя воіны на беларускай народнай праваслаўнай іконе - Георгій (Юрый) Пераможац і Іаан (Ян, Іван) Воін. І даспехі сярэднявечнага рыцара. І лісты ды вытрымкі з газет часоў Першай сусветнай вайны. І, безумоўна, матэрыяльныя сведчанні нядаўняй вялікай Другой сусветнай вайны, у якой наша краіна страціла жахліва балючую колькасць сваіх дзяцей.
Вельмі верагодна, што сярод ікон з выявамі святых воінаў, прадстаўленых тут, ёсць тая, перад каторай плакала жанчына ў 1940-я гады, малілася аб вяртанні свайго мужа ці сына з вайны...
Як падсумаванне тэмы выставы - дзве скульптуры таленавітага гомельскага скульптара Аляксандра Чудзіна - Голуб нашага свету і Журба.
P.S. Малюнак салдата зроблены Фёдарам Шкляравым у жніўні 1945 года.
👀 Выстава працуе да 10 чэрвеня. Яе можна наведаць у любы дзень з 9:00 да 18:00
🏛 Дзе: Ветка, Красная плошча 13 (адміністратыўны будынак Веткаўскага музея)