Frame_437.jpg

Інфармацыйны ліст

Паважаныя калегі і сябры Веткаўскага музея!
          Запрашаем вас узяць удзел у ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «“Дабы не предати небытию надобные вещи”. Стараабрадніцтва як гісторыка-культурны феномен», якая адбудзецца 18-19 кастрычніка 2024 года. Арганізатары канферэнцыі: Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт, ДУК “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава», Асветніцкі аддзел РПСЦ (г. Масква).

Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі запрашаем спецыялістаў у галіне вывучэння гісторыі, культуры, мовы, фальклору і захавання спадчыны стараабрадцаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў устаноў адукацыі і культуры, усіх зацікаўленых тэмай.

Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская.

На канферэнцыі мяркуецца праца па наступных кірунках:

1.Гістарычныя лёсы стараабрадніцтва. Гісторыя стараабрадніцкіх цэнтраў. Тэарэтычныя і практычныя праблемы традыцыйнай ідэалогіі стараабрадніцтва. Духоўныя настаўнікі стараабрадніцтва. Стараабрадніцкая міграцыя. Праблемы міжкультурнага ўзаемадзеяння.

2.Этнакультура стараабрадцаў. Міжкультурная камунікацыя, культурная і моўная ідэнтычнасць стараабрадцаў. Фальклор як арганічная частка духоўнай культуры стараабрадцаў. Рэлігійная свядомасць і фальклорна-бытавая культура.

3.Кніжная культура стараабрадніцтва.

4.Стараабрадніцкі іканапіс і яго рэгіянальныя асаблівасці, абумоўленасць, традыцыяналізм і наватарства, культуралагічныя сувязі, персаналіі.

5.Праблемы захавання і папулярызацыі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны стараабрадцаў. Матэрыяльная і духоўная спадчына стараабрадніцтва ў фондах музеяў, архіваў, бібліятэк і г.д.

Прадстаўленыя вышэй кірункі не могуць у поўнай меры ахапіць дыяпазон навуковых даследаванняў у гэтай галіне, таму Аргкамітэт прыме аўтарскія працы, прысвечаныя і іншай праблематыцы стараабрадніцтва.

На канферэнцыі мяркуюцца наступныя формы працы:

  • удзел у працы секцый афлайн: выступ з дакладам, удзел у дыскусіі;
  • у выпадку немагчымасці асабіста прыняць удзел у канферэнцыі, прымаюцца відэазапісы дакладаў, працягласцю да 15 хвілін; запісы дакладаў прымаюцца да 2 кастрычніка 2024 г.
  • заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі просім даслаць да 01.09.2024 г.

Тэкст даклада для публікацыі, аформлены ў адпаведнасці з прыведзенымі тут патрабаваннямі (https://docs.google.com/document/d/1t7Qk4RTx526QUZaCrAg0AMrFeGeZ6RsI/edit?usp=sharing&ouid=116960218288883663331&rtpof=true&sd=true), просім дасылаць на адрас Аргкамітэта канферэнцыі не пазней за 01.09.2024 г. Звяртаем вашу ўвагу, што ў друк будуць прыняты толькі тэксты, якія раней нідзе не былі апублікаваныя* Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіліць матэрыялы, якія не адпавядаюць праблематыцы і профілю канферэнцыі. Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі.

Усе выдаткі, звязаныя са знаходжаннем на канферэнцыі (праезд, пражыванне, харчаванне, культурная праграма і інш.), аплачваюцца асабіста ўдзельнікамі або за кошт накіроўваючага боку.

Для ўдзелу ў канферэнцыі просім вас накіроўваць заяўкі і матэрыялы не пазней за 1 верасня 2024 г.з паметкай: «“Дабы не предати небытию надобные вещи”. Стараабрадніцтва як гісторыка-культурны феномен» 18-19 кастрычніка 2024 г. Спасылка на форму заяўкі: https://docs.google.com/document/d/1_WSI0BnokmZj8-TzSjwPGnzybAgD5mt8/edit?usp=sharing&ouid=116960218288883663331&rtpof=true&sd=true

          Умовы ўдзелу ў Канферэнцыі:

1. Неабходна запоўніць заяўку, што дадазена, і накіраваць запоўненую заяўку па прапанаванай форме на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

2. Аплата праезду - за кошт камандзіруючага боку; аплата гасцініцы - за ўласны кошт; Аргкамітэт пасадзейнічае размяшчэнню ўдзельнікаў у гасцініцах горада.

3. Усім удзельнікам будзе выдадзены сертыфікат або накіраваны па электроннай пошце па патрабаванні.

          Кантактная асоба і адрас:

Афанасьева Вольга Васільеўна, +375291920731, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Дырэктар ДУК «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Г. Шклярава» Ю.П.Катляроў

 

*Тэксты дакладаў, якія не адпавядаюць патрабаванням, якія публікаваліся раней, прынятыя Аргкамітэтам пазней за 1 верасня 2024 года, у Зборнік Матэрыялаў канферэнцыі 2024 г. не ўвойдуць.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика