3 мая (пятніца) ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы «Варвара, Мікола і Зосіма. Архетыпы бабіцкай іконы».
Беларускія народныя іконы, а менавіта, творы бабіцкай школы, у простых з выгляду кампазіцыях захоўваюць наймагутнейшы пласт традыцыйнай культуры са шматвяковай гісторыяй.
Гэты археалагічна-гістарычны кантэкст аказваецца жывым у духоўным кантэксце промыслу, міфа, фальклору і народнага рэлігійнага календара. Усё гэта і спараджае сапраўдныя шэдэўры, пераконваючы нас у глыбіні і надзейнасці народнай памяці.
Запрашаем вас на адкрыццё выставы, якая здзівіць вас як прадстаўленымі экспанатамі паасобку, так і сваёй канцэпцыяй увогуле.
Калі: 03.05.2024 у 16:00.
Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Уваход вольны!
+375 232 50-96-98