Анонс мерапрыемстваў у Веткаўскім музеі і гомельскім філіяле музея на ВЕРАСЕНЬ:
*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.
Новыя выставы:
Адкрыццё выставы "Іконы Веткі. Спас Нерукатворны" ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь
05.09 (чацвер) 17:00, Мінск, вул. Карла Маркса, 24 (выставачны корпус музея)
кошт: бясплатна
Адкрыццё двух новых выстаў "Шлях Крыжа" і "Адкуль родам нашы знакі? Крыж у арнаменце"
27.09 (пятніца) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна
Фестывалі і вечарыны:
Удзел у "Фестывалі навукі"
07.09 (субота) 11:00-19:00, Мінск, Цэнтральны батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)
кошт і ўсе падрабязнасці: на сайце scifest.by
“Жаніцьба коміна” - этна-вечарына, рэканструкцыя архаічнага абраду, які звязаны з пераносам агню (святла) з вуліцы ў хату
28.09 (субота) 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN
Экскурсія:
"Спасава Слабада. Стараабрадцы Гомеля" - пешаходная экскурсія па гістарычным раёне Гомеля
15.09 (нядзеля) 10:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 10 BYN
Майстар-класы (абавязковы папярэдні запіс):
Лепка з гліны
07.09, 21.09 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)
Неглюбская гарлячка
14.09 (субота) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN
Лялька "Кубышка-траўніца"
21.09 (субота) 14:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 7 BYN
Майстар-класы па ткацтве з ласкутоў тканіны "Нацянькі"
01.09, 08.09, 15.09, 22.09, 29.09 (нядзелі), Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: бясплатна