Запрашаем вас на купальскую імпрэзу “Ой, рана на Івана…”
На імпрэзе будзе:
- лекцыя ад Галіны Рыгораўны Нячаевай пра Купалле, гісторыю і традыцыі гэтага свята;
- майстар-клас па пляценні купальскіх вяночкаў. Вы дазнаецеся і як правільна іх плесці, і што далей з імі трэба рабіць;
- майстар-клас па купальскім лялякам-мотанакам.
Дата: 06.07, з 14 да 16 гадзін.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: бясплатна, але вітаецца данат (ахвяраванне) любога памеру.
З сабой можаце ўзяць вашы любімыя палявыя кветкі для вянка, і абавязкова бярыце выдатны настрой і кампанію.
*Запіс не патрэбны
*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.
Выстава аднаго дня:
Выстава, прымеркаваная да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь
03.07 (серада), Ветка, Красная плошча
кошт: бясплатна
Святочная імпрэза:
"Ой, рана на Івана" - купальская імпрэза
06.07 (субота) 14:00-16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна
Экскурсія:
"Спасава Слабада. Стараабрадцы Гомеля" - пешаходная экскурсія па гістарычным раёне Гомеля
27.07 (субота) 10:00, збор у філіяле Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 6 BYN
Майстар-класы:
Неглюбская гарлячка
13.07 (субота) 11:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: 10 BYN
Неглюбская гарлячка
20.07 (субота) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN
Майстар-класы па ткацтве "Нацянькі"
07.07, 14.07, 21.07, 28.07 (нядзелі), Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: бясплатна
Лепка з гліны
13.07, 27.07 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошты: 20 BYN і 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)
Даражэнькія!
У нядзелю 30 чэрвеня запрашаем вас на супольныя спеўкі!
Будзем вывучаць і спяваць купальскія і русальныя спевы!
На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.
Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.
Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.
Час правядзення: 30.06 у 13:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: бясплатна.
Даражэнькія!
У нядзелю 23 чэрвеня запрашаем вас на супольныя спеўкі!
Будзем вывучаць і спяваць купальскія і русальныя спевы!
На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.
Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.
Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.
Час правядзення: 23.06 у 13:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: бясплатна.
Інфармацыйны ліст
Паважаныя калегі і сябры Веткаўскага музея!
Запрашаем вас узяць удзел у ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «“Дабы не предати небытию надобные вещи”. Стараабрадніцтва як гісторыка-культурны феномен», якая адбудзецца 18-19 кастрычніка 2024 года. Арганізатары канферэнцыі: Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт, ДУК “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава», Асветніцкі аддзел РПСЦ (г. Масква).
Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі запрашаем спецыялістаў у галіне вывучэння гісторыі, культуры, мовы, фальклору і захавання спадчыны стараабрадцаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў устаноў адукацыі і культуры, усіх зацікаўленых тэмай.
Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская.
На канферэнцыі мяркуецца праца па наступных кірунках:
1.Гістарычныя лёсы стараабрадніцтва. Гісторыя стараабрадніцкіх цэнтраў. Тэарэтычныя і практычныя праблемы традыцыйнай ідэалогіі стараабрадніцтва. Духоўныя настаўнікі стараабрадніцтва. Стараабрадніцкая міграцыя. Праблемы міжкультурнага ўзаемадзеяння.
2.Этнакультура стараабрадцаў. Міжкультурная камунікацыя, культурная і моўная ідэнтычнасць стараабрадцаў. Фальклор як арганічная частка духоўнай культуры стараабрадцаў. Рэлігійная свядомасць і фальклорна-бытавая культура.
3.Кніжная культура стараабрадніцтва.
4.Стараабрадніцкі іканапіс і яго рэгіянальныя асаблівасці, абумоўленасць, традыцыяналізм і наватарства, культуралагічныя сувязі, персаналіі.
5.Праблемы захавання і папулярызацыі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны стараабрадцаў. Матэрыяльная і духоўная спадчына стараабрадніцтва ў фондах музеяў, архіваў, бібліятэк і г.д.
Прадстаўленыя вышэй кірункі не могуць у поўнай меры ахапіць дыяпазон навуковых даследаванняў у гэтай галіне, таму Аргкамітэт прыме аўтарскія працы, прысвечаныя і іншай праблематыцы стараабрадніцтва.
На канферэнцыі мяркуюцца наступныя формы працы:
Тэкст даклада для публікацыі, аформлены ў адпаведнасці з прыведзенымі тут патрабаваннямі (https://docs.google.com/document/d/1t7Qk4RTx526QUZaCrAg0AMrFeGeZ6RsI/edit?usp=sharing&ouid=116960218288883663331&rtpof=true&sd=true), просім дасылаць на адрас Аргкамітэта канферэнцыі не пазней за 01.09.2024 г. Звяртаем вашу ўвагу, што ў друк будуць прыняты толькі тэксты, якія раней нідзе не былі апублікаваныя* Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіліць матэрыялы, якія не адпавядаюць праблематыцы і профілю канферэнцыі. Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі.
Усе выдаткі, звязаныя са знаходжаннем на канферэнцыі (праезд, пражыванне, харчаванне, культурная праграма і інш.), аплачваюцца асабіста ўдзельнікамі або за кошт накіроўваючага боку.
Для ўдзелу ў канферэнцыі просім вас накіроўваць заяўкі і матэрыялы не пазней за 1 верасня 2024 г.з паметкай: «“Дабы не предати небытию надобные вещи”. Стараабрадніцтва як гісторыка-культурны феномен» 18-19 кастрычніка 2024 г. Спасылка на форму заяўкі: https://docs.google.com/document/d/1_WSI0BnokmZj8-TzSjwPGnzybAgD5mt8/edit?usp=sharing&ouid=116960218288883663331&rtpof=true&sd=true
Умовы ўдзелу ў Канферэнцыі:
1. Неабходна запоўніць заяўку, што дадазена, і накіраваць запоўненую заяўку па прапанаванай форме на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
2. Аплата праезду - за кошт камандзіруючага боку; аплата гасцініцы - за ўласны кошт; Аргкамітэт пасадзейнічае размяшчэнню ўдзельнікаў у гасцініцах горада.
3. Усім удзельнікам будзе выдадзены сертыфікат або накіраваны па электроннай пошце па патрабаванні.
Кантактная асоба і адрас:
Афанасьева Вольга Васільеўна, +375291920731, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Дырэктар ДУК «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Г. Шклярава» Ю.П.Катляроў
*Тэксты дакладаў, якія не адпавядаюць патрабаванням, якія публікаваліся раней, прынятыя Аргкамітэтам пазней за 1 верасня 2024 года, у Зборнік Матэрыялаў канферэнцыі 2024 г. не ўвойдуць.
На майстар-класе будзем разбірацца ў асноўных тыпах перапляцення і паспрабуем ткаць рамізныя ўзоры
Гэта выдатная магчымасць паспрабаваць уласнымі рукамі - што такое ткаць і як гэта рабілі нашыя продкі!
Правядзе майстар-клас Мікола Асмалоўскі, наш супрацоўнік, які ўлюбёны ў ткацтва!
Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковы папярэдні запіс!
Каб запісацца, тэлефануйце +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00)
30.06 (нядзеля) у 12:00. Працягласць - 1-1,5 гадзіны.
г. Ветка, Красная плошча, 5.
Кошт: 7 BYN
Запрашаем на майстар-клас па вырабе гарлячкі - традыцыйнага неглюбскага дзявочага ўпрыгожвання!
Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага строя. Такі сабе неглюбскі чокер Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 ст. насіла амаль кожная жанчына любога ўзросту.
Гарлячка, зробленая ўласнаруч, можа стаць цудоўным падарункам як для сябе, так і для вашай маці/сястры/сяброўкі!
На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Мы не паспеем зрабіць яе цалкам. Але вы будзеце ведаць тэхналогію, і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.
Бісер для ўпрыгожвання мы прадаставім. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па два пакуначкі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі (бісерыны) - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацеркі - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш шырокая яна атрымаецца.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)
Кошт: 12 BYN.
15.06 (субота), у 12:00.
г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00)
У нядзелю 2 чэрвеня запрашаем вас на супольныя спеўкі!
Будзем вывучаць і спяваць стрэльныя спевы і купальскія!
На супольных спеўках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.
Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.
Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.
Час правядзення: 02.06 у 13:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: бясплатна.
Майстар-класы па лепцы з гліны 8 і 22 чэрвеня ў 11:00.
Узрост: ад 12 год (да 12-ці абавязкова суправаджэнне дарослага)
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 і перадаплата наяўнымі ў філіяле музея.
Кошт удзелу: 15 BYN*
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.
Пры жаданні, свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (+5 BYN - аплачваецца наяўнымі майстру). Абпаленыя вырабы можна будзе забраць праз 3-4 тыдні.
Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.
Час правядзення: 08.06 і 22.06 (суботы), 11:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)
*Асобна кожную падзею мы будзем больш падрабязна анансаваць бліжэй да даты яе правядзення, як гэта робім заўсёды.
У гэтым анонсе магчымы змены.
Экскурсія:
"Спасава Слабада. Стараабрадцы Гомеля" - пешаходная экскурсія па гістарычным раёне Гомеля
22.06 (субота) 10:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 6 BYN
Майстар-класы і спевы:
Неглюбская гарлячка
15.06 (субота) 12:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 12 BYN
Майстар-клас па ткацтве
30.06 (нядзеля) 12:00, Веткаўскі музей (Ветка)
кошт: 7 BYN
Лепка з гліны
08.06, 22.06 (суботы) 11:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: 15 BYN (+5 BYN майстру за абпал вырабу ў печцы)
Заняткі "Школкі традыцыйных спеваў” - вывучаем і спяваем традыцыйныя песні нашага рэгіёна
02.06, 09.06, 23.06, 30.06 (нядзелі) 13:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель)
кошт: бясплатна
Мы ўдзельнічаем у рэспубліканскай акцыі "Вандруй. Адчуй. Натхняйся".
І ў межах гэтай акцыі зладзім бясплатную экскурсію па Спасавай слабадзе, адным з самых цікавых гістарычных раёнах Гомеля!
Падчас экскурсіі мы:
- разгледзім гісторыю Гомеля праз малавядомыя факты пра яго стараабрадніцкую спадчыну;
- абмяркуем гісторыю стараабрадцаў Гомеля, захаваную і страчаную спадчыну, дамы, сакральныя збудаванні.
Экскурсійны маршрут "Спасава слабада. Стараабрадцы Гомеля" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсіі будзе дырэктар музея Юрый Катляроў.
Колькасць месцаў абмежаваная - 15 чалавек. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
Калі: 05.06 (серада) у 16:00 (працягласць каля гадзіны)
Збор у філіяле Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Бясплатна
Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Брама”.
Апошняя куратарская ў гэтым сезоне! На ўсё лета робім перапынак.
Тэма лекцыі: "Евангелле і евангелісты. Роля Святога Пісання і вобразы евангелістаў у стараабрадніцкай традыцыі"
31.05 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
Евангелле - Добрая вестка - для кожнага хрысціяніна галоўная кніга для чытання, захоўванні памяці пра здзейсненае Богаўцелаўленне і актуалізацыю Хрыстова Уваскрэсення. Цяжка ўявіць магчымасць стаць хрысціянінам без штодзённага звароту да гэтага тэксту.
У стараабрадніцкім асяроддзі існуе дзве формы евангельскіх тэкстаў - богаслужэбная (апракос) і тлумачальныя Евангеллі для хатняга чытання мірскімі.
Іконы евангелістаў пры гэтым не толькі змяшчаліся ў храмавай прасторы: на царскай браме, у дэісусным чыне іканастаса, але часта замаўляліся і для хатніх цэркваў.
Як спалучыць Слова Божае з жыццём і тым самым чалавеку здабыць цэласць - застаецца і сёння галоўным пытаннем і важнай задачай для хрысціяніна.
У рамках выставы "Брама" ў філіяле Веткаўскага музея будзем разважаць пра ролю і месца Евангелля і евангелістаў у стараабрадніцкай традыцыі.
Прыходзьце 31 мая ў 18 гадзін, будзем рады сустрэчы і размове з вамі!
Лектарка: Вольга Афанасьева, магістарка тэалогіі, навуковая супрацоўніца Веткаўскага музея.
Мова лекцыі - руская.
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 3 BYN.
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98
Сёння ў філіяле Веткаўскага музея адбылася выстава незвычайнага фармату - выстава аднаго дня.
Гэта выстава гомельскага майстра-разьбяра Барыса Міхайлавіча Васількова "Казачны сусвет".
Сёння Барысу Міхайлавічу споўніался 95 год! І ён дагэтуль займаецца любімай справай. Выстаўленыя працы - таму пацвярджэнне: усе 12 работ для выставы былі зробленыя ў 2023-24 годзе.
Шматлікія музеі Беларусі і іншых краін (Літва, Італія, Францыя, ЗША) захоўваюць немалую колькасць работ майстра. Наш музей сустрэўся з Барысам Міхайлавічам у 1990х гадах. За гэты час мы разам стварылі не адну выставу.
Усе работы Барыса Васількова, якія сёння былі прадстаўленыя на выставе, можна набыць у сувенірнай лаўцы філіяла Веткаўскага музея.
г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Час працы: з 9:00 да 18:00
+375 232 50-96-98
22 мая ў Мірскім замку адкрылася выстава нашага музея "Міколіна трава". Гэтая выстава раскрывае вобраз святога Мікалая ў традыцыйнай культуры.
На выставе прадстаўлены творы майстроў стараабрадніцкай Веткі, народныя беларускія абразы і рэдкія прыклады акадэмічнага мастацтва, якія ілюструюць развіццё і бытаванне сакральнага жывапісу на тэрыторыі Пасожжа-Падняпроўя.
Асобны раздзел выставы прысвечаны распаўсюджанай у нашым рэгіёне практыцы шанавання грамадавай іконы, якую называюць "Свячой". Бо самая вялікая колькасць ікон-свечаў прысвячаецца менавіта св. Міколе.
Наша выстава "Міколіна трава" будзе прадстаўлена ў Мірскім замку да 16 чэрвеня 2024 года.
Дзе: Музей «Замкавы комплекс «Мір» - Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, д. 2
*Частку фота прадаставіла Анастасія Бузінаева
25 мая (субота) у 12:00 запрашаем вас у філіял Веткаўскага музея, каб наведаць выставу аднаго дня!
Гэта выстава знакамітага майстра-разьбяра Барыса Міхайлавіча Васількова "Казачны сусвет".
Барысу Міхайлавічу напярэдадні выставы споўніцца 96 год! Разьбой па дрэве ён пачаў займацца яшчэ падлеткам. А ўсе экспанаты да гэтай выставы майстар зрабіў у 2023-24 годзе! Уяўляеце!
Выставу можна будзе пабачыць толькі 25 мая. Таму не прапусціце.
Самабытны майстар – увасобленая векавая гісторыя – разны казачны сусвет.
Пасля прадстаўленыя работы Барыса Міхайлавіча будуць выстаўленыя на продаж у нашай сувенірнай лаўцы.
Запрашаем на адкрыццё!
25.05.2023 у 12:00.
г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Уваход вольны!
+375 232 50-96-98
Запрашаем на куратарскую лекцыю ў прасторы выставы “Брама".
Тэма лекцыі: "Іаан Багаслоў у маўчанні. Таямніца левага і правага".
24.05 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
Іаан Багаслоў схіліўся да правага пляча. Па іконным вымярэнні гэта правы бок, а для гледача - левы.
Справа святога - праведная, ён піша Евангелле. Але і адкрыццё святога Іаана, Апакаліпсіс. Святы пранікае космас і кола часу да яго зваротнага, "левага", самага глыбіннага боку. Ці не таму анёл - (у іканаграфіі "Сафія-Прамудрасць Божая") - намаляваны на яго левым плячы?
Анёл, атрыбуты якога — зорны німб Бога-айца, маладое аблічча Хрыста-Эмануіла і крылы Святога Духа — мае яшчэ імя "Добрае маўчанне" і ўвасабляе таямніцу адзінства і неспасціжнасці…
Таямніца і адкрыццё веткаўскай народнай культуры - у тым, што і самыя высокія ісціны ўваходзілі ў зямное жыццё чалавека: "Добраму маўчанню" маліліся "Пра добрае маўчанне, пра ўзаемаразуменні без слоў…"
Лектарка: Галіна Рыгораўна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.
Мова лекцыі - руская.
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 3 BYN.
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98
У суботу ў філіяле Веткаўскага музея прайшла Ноч музеяў.
У гэтым годзе тэмай імпрэзы стала "Магія пляцення".
Магію самай старой тэхналогіі ўсяго чалавецтва - пляцення - мы раскрывалі вялікай колькасцю майстар-класаў: пляценне гарлячкі, паясоў, вясельных вяночкаў, розных прыгожых рэчаў з саломы, паперы, выраб абярэжных ляляк-мотанак, лепка плеценых узораў з гліны.
І, безумоўна, гэтая Ноч была пераплецена з нашымі магічнымі традыцыямі.
Наведвальнікі ўсіх узростаў, а асабліва моладзь, паўдзельнічалі ў рэканструкцыі архаічнага абраду "Ваджэнне і пахаванне стралы", а таксама сталі гасцямі на традыцыйным беларускім вяселлі, на якім маглі пакаштаваць сапраўдны палескі каравай.
У канцэртнай праграме ўзялі ўдзел фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Стаўбунскія вячоркі", фальклорны ансамбль "Святы Пакроў" і інструментальны ансамбль "Найгрыш" (гомельская сярэдняя школа №30), фальклорны ансамбль "Сінічкі", фальклорны ансамбль славянскай песні "Збіцень" (гомельская філармонія).
Хочам выказаць падзяку ўсім таленавітым удзельнікам нашай імпрэзы, якія падхапілі нашу ідэю і пагадзіліся дапамагчы нам зрабіць гэтае свята!
Гэта: фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Стаўбунскія вячоркі", фальклорны ансамбль "Святы Пакроў" і інструментальны ансамбль "Найгрыш" (сярэдняя школа №30), фальклорны ансамбль "Сінічкі" і асабіста Пятро і Марыя Бобікавы, фальклорны ансамбль славянскай песні "Збіцень" (гомельская філармонія), Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці, Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці, Гомельская бібліятэка-філіял №2, студэнты Гомельскага педагагічнага каледжа імя Л.Выгоцкага, рамеснікі, якія не толькі паказвалі свае вырабы, але і ладзілі цікавыя майстар-класы, і ўсе нашыя сябры, якія дапамагалі нам зладзіць свята.
А таксама дзякуем спонсарам ТЦ "Мебельны квартал" і ТАА ”Орион холл" за дапамогу ў правядзенні Ночы музеяў.
Наведаць экспазіцыі музея, паўдзельнічаць у майстар-класах і пацешыцца канцэртнай праграмай у гэтую Ноч можна было бясплатна.
Веткаўскі музей прадставіць сваю выставу ў Мірскім замку!
У сераду 22 мая адбудзецца адкрыццё нашай выставы "Міколіна трава" ў Замкавым комплексе "Мір".
Пад міфа-паэтычнай назвай "Міколіна трава" мы прадставім тэму шматгадовай навукова-даследчыцкай працы Веткаўскага музея, а менавіта вобраз святога Міколы ў традыцыйнай культуры.
Мы ўзялі сугучны народнаму календару аспект вясновага ўшанавання св. Міколы і некалькі «гаспадарчых функцый», якія асабліва апекаваліся святым. Гэта першы выган жывёлы "на Міколіну траву" і звычай выганяць у начное "коней вараных".
Ядром выставы стануць іконы з вобразам свяціцеля Мікалая, які жыў у ІІІ-IV ст. у рымскай правінцыі Лікіі. Творы майстроў стараабрадніцкай Веткі, народныя беларускія абразы і рэдкія прыклады акадэмічнага мастацтва красамоўна праілюструюць развіццё і бытаванне сакральнага жывапісу на тэрыторыі Пасожжа-Падняпроўя.
Асобны раздзел выставы будзе прысвечаны распаўсюджанай у нашым рэгіёне практыцы шанавання грамадавай іконы, якую называюць "Свячой". Бо самая вялікая колькасць ікон-свечаў прысвячаецца менавіта св. Міколе.
Зварот да духоўнага, абрадавага, фальклорнага кантэксту адкрые наведвальнікам гэтай выставы інфармацыю даўно забытую і страчаную.
Запрашаем на адкрыццё нашай выставы! Будзем рады сустрэчы з вамі!
Калі: 22.05.2024 у 12:00.
Дзе: Музей «Замкавы комплекс «Мір» - Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, д. 2
18 мая ў нашым гомельскім філіяле адбудзецца Ноч музеяў! Для наведванняў філіял будзе адкрыты з 16 гадзін.
У нядзелю 19 мая філіял будзе выходны.
Сам Веткаўскі музей (што ў Ветцы) і 18, і 19 мая будзе працаваць у звычайным рэжыме: з 9:09 да 18:00 (уваход у экспазіцыю да 17:30)
Даражэнькія, у суботу 18 мая запрашаем вас у сусвет "Магіі пляцення"
Гэта наша святочная імпрэза, якую мы ладзім у рамках міжнароднай акцыі "Ноч музеяў".
Ноч музеяў павінна быць магічнай. І мы раскрыем для вас магію самай старой тэхналогіі ўсяго чалавецтва - пляцення. І, безумоўна, гэтая Ноч будзе пераплецена з нашымі магічнымі традыцыямі.
18 мая (субота), з 16:00 да 22:30.
Уваход бясплатны, але вітаецца данат (ахвяраванне любога памеру).
Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі - пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
ПРАГРАМА нашай Ночы:
на Сцэнічнай пляцоўцы (прастора каля будынка музея) можна будзе:
18:00-18:15 - пабачыць абрад "Пахаванне стралы", рэканструкцыю зладзім з удзелам цудоўнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля "Стаўбунскія вячоркі"
18:15-18:45 - паглядзець-паслухаць выступы фальклорных ансамбляў з абрадавымі спевамі (выступяць калектывы
СШ №30 "Святы Пакроў" і "Найгрыш")
18:45-19:00 - паўдзельнічаць у абрадзе "Пахаванне стралы" (працягнем рэканструкцыю абраду)
19:10-21:00 - стаць госцем на традыцыйным беларускім Вяселлі, на якім абавязкова будуць танцы пад гармонік
21:00-22:00 - нацешыцца мелодыкай нашых народных песень падчас выступу фальклорнага ансамбля славянскай песні "Збіцень"
22:00-22:30 - завяршыць гэты цудоўны вечар сумесным праглядам фільма "Кола часу" - кіно пра ўвесь абрадавы цыкл Палесся
у Выставачных залах (унутры музея):
16:30-18:00 - навучыцца рабіць самыя прыгожыя традыцыйныя вясельныя вяночкі на майстар-класе
16:00-22:45 - наведаць нашы выставы “Варвара, Мікола і Зосіма. Архетыпы бабіцкай іконы”, “Брама”, “Пляценне. Тэхналогія як магія”, “Арнаменты Падняпроўя: сон і абуджэнне”
Пляцоўка рамеснікаў (прастора каля будынка музея):
16:00-20:00 - майстар-класы і выстава-продаж рэчаў ад рамеснікаў: пляценне рознай прыгажосці з лазы, бісеру, саломы, паперы, выраб абярэжных ляляк-мотанак, лепка плеценых узораў з гліны
Дзіцячая пляцоўка (прастора каля будынка музея)
16:00-20:00 - інтэрактыўныя майстар-класы і забавы для дзяцей
*Звяртаем увагу, што падчас правядзення мерапрыемства магчымы змены ў часе і складзе ўдзельнікаў.
© Copyright з 2013 года.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі (!) з актыўнай спасылкай на сайт-крыніцу.